Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 6

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

Потым займіся гаспадаркай… я паеду па справах!

      Праз некалькі хвілін электракар фермера ўжо накіроўваўся да масіўных металічных варотаў, якія адразу ж бязгучна рассунуліся, прапускаючы машыну, і зноў, гэтак жа бязгучна, сыйшліся за спіной фермера. Увёўшы ў блок кіравання ўсе неабходныя маршрутныя дадзеныя, О’Ніл адкінуўся на сядзенні і стомлена заплюшчыў вочы.

      Ну і раніца ж выпала яму сёння!

      Глава 2

      Скін Скрайф заўсёды лічыў сябе няўдачнікам. Ды ён і быў няўдачнікам, калі казаць шчыра, усё жыццё яму неяк не шанцавала…

      Да прыкладу, усе тыя, каго разам з ім яшчэ ў навігатарскай школе запрыкмеціла і ўзяла да сябе на службу ФІРМА, на здзіўленне хутка і паспяхова пераадольвалі адну за другой хісткія прыступкі службовай лесвіцы і паспелі зрабіць ужо даволі паспяховую кар’еру. Той-сёй з іх працаваў зараз у цэнтральным апараце ФІРМЫ, другія змаглі выбіцца ў рэзідэнты на той ці іншай планеце. Зразумела ж, на адной з тых планет, якія, альбо належылі ФІРМЕ, альбо цалком і поўнасцю ад яе залежылі, і рэзідэнт ФІРМЫ быў там, без усялякага перабольшвання, другой па значнасці асобай пасля УСЯВЫШНЯГА.

      Аграполіс быў адной з такіх планет, але цяперашняя пасада Скрайфа была далёка не рэзідэнскай. Ён быў усяго толькі загадчыкам аднаго з аддзяленняў ФІРМЫ на Аграполісе, а іх, такіх аддзяленняў, было тут, на планеце, каля тысячы, дакладней, дзевяцьсот восемьдзясят тры.

      Вядома ж, для мясцовых фермераў – а планета Аграполіс была населена ў пераважнай сваёй большасці менавіта фермерамі – загадчык аддзялення быў значнай фігурай. Як, дарэчы, і для сваіх уласных падначаленых: трыццаці двух супрацоўнікаў ФІРМЫ самых розных рангаў плюс дваццаці пяці ахоўнікаў, якія, праўда, мелі свайго ўласнага начальніка, а ён, начальнік гэты, непасрэдна загадчыку аддзялення не падпарадкоўваўся. Так што, пасада Скрайфа была, з аднаго боку, даволі значная, з другога ж – такіх загадчыкаў, як і ён, было на планеце яшчэ дзевяцьсот восемьдзесят два, і ўсе яны ў аднолькавай ступені залежылі ад рэзідэнта.

      Па злой іроніі лёсу рэзідэнтам Аграполіса быў былы аднакурснік Скіна па навігацыйнай школе, Том Ліўскі. Гэта ён, выпадкова сустрэўшы тры гады таму Скрайфа, прапанаваў яму гэтую пасаду на Аграполісе. Скрайф, які ўжо амаль страціў усялякую надзею хоць чаго-небудзь дабіцца ў жыцці, ухапіўся за гэтую прапанову, як за апошнюю выратавальную саломіну. Ён быў вельмі ўдзячны тады былому свайму сябру… зрэшты, вельмі блізкімі сябрамі яны ніколі не былі. Так, знаёмымі…

      У той далёкі час кадэт Том Ліўскі адчайна зайздосціў кадэту Скіну Скрайфу, як і пераважная большасць іх аднакурснікаў, дарэчы. Скіну прадказвалі вялікую будучыню… ды ён і сам амаль што паверыў у гэта тады.

      Скін уздыхнуў і, адарваўшыся, нарэшце, і ад справаздачаў, і ад горкіх сваіх успамінаў, узняў галаву. Ён паглядзеў на фермера, які гарой узвышаўся перад ім. Фермер усё яшчэ азіраўся вакол, у марных пошуках крэсла. Ці, хаця б, табурэткі…

      «Пастаіш! – з нейкай амаль

Скачать книгу