Дзікія кошкі Барсума. Генадзь Аўласенка

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка страница 9

Дзікія кошкі Барсума - Генадзь Аўласенка Дзікія кошкі Барсума

Скачать книгу

каго заўгодна!

      – Нават прынцэсу? – спытаў Скін.

      Холін паціснуў плячамі.

      – Прычым тут прынцэса? У палацах жывуць не толькі прынцэсы! Прыслугі там, згадзіся, куды больш, чым непасрэдна саміх прынцэс!

      Ён змоўк, паказваючы ўсім сваім выглядам, што размова скончана. Але Скрайф усё яшчэ заставаўся сядзець.

      Нельга сказаць, што ён упершыню пачуў аб цесных сувязях ФІРМЫ з піратамі… гэта, прынамсі, не было сакрэтам ні для каго з супрацоўнікаў ФІРМЫ, пачынаючы з вышэйшых кіраўнікоў і закончваючы самым ніжэйшым клеркам. Але адна справа – чуць пра гэта проста краем вуха ў сяброўскіх размовах з калегамі на вечарынцы альбо карпаратыўнай гулянцы… і зусім іншая – калі ўявіць, як яно бывае на самой справе…

      Холін зноў адклаў свае паперы і ўздыхнуў.

      – Ва ўсялякім разе, калі ты так жадаеш, я магу праглядзець поўную дакументацыю той партыі. Ты памятаеш нумар гэтай жанчыны.

      Скрайф машынальна назваў нумар, які, у сваю чаргу, пачуў ад фермера. Потым ён устаў, зноў вярнуўся ў свой кабінет і, зачыніўшы дзверы, нецярпліва выцягнуў з патаемнай шуфлядкі поўную бутэльку з такім неабходным яму зараз напоем.

      – Што мы робім?! – з горыччу шаптаў ён у рэдкіх прамежках паміж глыткамі. – Як можам мы рабіць такое?! Усе мы злачынцы… усе: і я, і Холін, і Том… і ўся наша занюханая ФІРМА! Усе мы злачынцы і няма нам даравання… нікому з нас… няма даравання… ніколі… ніколі…

      Глава 3

      Калі О’Ніл аддаваў апошнія загады сваёй збітай да крыві рабочай жонцы, у яго нават ценю сумнення не ўзнікала ў тым, што жанчына адразу ж пачне спраўна выконваць гэтыя загады мужа. Як жа інакш! Будзе выконваць старанна і добрасумленна, і выканае ўсё, што ад яе патрабуецца! Так было заўжды… для гэтага, урэшце рэшт, і прызначаліся рабочыя жонкі на Аграполісе!

      Але на гэты раз фермер памыліўся.

      Рабочая жонка О’Ніла не стала нічога прыбіраць на кухні… тым больш, не пайшла яна займацца гаспадаркай. Перазмагаючы боль, збітая, амаль знявечаная жанчына, хістаючыся, падыйшла да вялізнага белага крэсла ля сцяны, апусцілася ў гэтае крэсла ды так і застыла ў поўнай нерухомасці, абхапіўшы галаву рукамі.

      Сядзець у белым крэсле было забаронена ўсім, акрамя гаспадара. Тым больш, забарона тычылася ягонай рабочай жонкі, і да сённяшняга дня жанчына ніколі не парушала гэтую забарону (як і многія іншыя забароны, дарэчы). Зараз жа яна, нібыта спецыяльна, апусцілася менавіта ў гэтае крэсла, зусім не думаючы аб тым, што заляпанае яе ўласнай крывёю накідка не прыбавіць рахманасці і памяркоўнасці і без таго надта ўжо раз’юшанаму гаспадару.

      Імгненні складваліся ў хвіліны… хвіліны цяклі адна за адной, адлічваючы гадзіну… за ўвесь гэты час жанчына ў крэсле нават не паварушылася. Збоку магло падацца, што яна, ці то заснула, ці то страціла ўсё ж прытомнасць ад моцнага, нясцерпнага нават болю… але гэта было не зусім так. Жанчына не страціла прытомнасці, яна і не спала зараз – жанчына пакрысе ЎСПАМІНАЛА

Скачать книгу