Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem. Tomasz Kaczynski

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem - Tomasz Kaczynski страница 3

Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem - Tomasz  Kaczynski

Скачать книгу

А здаецца, і не. Вось жа стварыў бог жанчын. Усім да людзей падобныя. А ня ўсім, ня ўсім. І рухаюцца іначай, і пахнуць, і гавораць. Ён іх заўсёды крыху баяўся. Так, як баяцца халодных, імклівых горных рэчак. І хочацца, і колецца. Набрыдзеш на такую ў сьпякотны дзень – хочацца разьдзецца і скокнуць. А скокнеш, з ног саб’е і пацягне па сьлізкіх камянях, і няма за што ўхапіцца…

      «А вы праўда вястун? – спытала Вераніка аднымі вуснамі. – Вы адтуль?»

      «Праўда, – сказаў Лёкса Шпуль. – Я першы, хто ўсё раскажа ў палацы».

      І ён адчуў, як яго раптам напоўніла гордасьць. Гэтая дачка палясоўшчыка і ў горадзе, мабыць, толькі ў рыначныя дні бывае. А палац хіба што здалёк бачыла. А ён зусім хутка будзе нароўні гаварыць зь міністрамі. А можа, і з самім рэгентам. Нават хутчэй за ўсё з рэгентам. Навіна ж важная. Хоць і жудасная…

      «Я чула, як вы з маці размаўлялі, – сказала Вераніка. – Міха – гэта мой брат. А што з тым Цыцыкам? Пра якога вы казалі? У якога галава як гарбуз?»

      «Дык раскалолі той гарбуз на дзьве часткі, – ажывіўся Лёкса. – Шабляй заехалі зьверху, да мазгоў ажно дастала. Палова галавы налева, палова направа. Сам бачыў…»

      Ён прыкусіў язык. Ня трэба паненкам такія падрабязнасьці расказваць. Вераніка ажно зьбялела. А можа, і не зьбялела, яна ў цёмным куце стаяла. Можа, гэта ён сам сабе прыдумаў. Паненкі мусяць бялець ад такіх аповедаў. Ён зірнуў на Вераніку і пабачыў, што і праўда – твар у яе быў чырвоны, нібы ў хаце зрабілася горача, і вочы заблішчалі, яна высунула язык і аблізала сухія вусны.

      «Ну, вы не праймайцеся так, – пачаў ён апраўдвацца. – Таму ворагу, які гэта зрабіў, таксама ўжо з паненкамі не гуляць. Яму нашанская куля проста ў вока ўвайшла. Заляцела, як… Як муха, знаеце. І з таго боку выйшла. Бачылі такое?»

      «Не», – ціха сказала яна.

      Увайшла жонка палясоўшчыка, маці Веранікі, накінулася, зашыпела – што яна на стол ня ставіць. На стале зьявіліся халодная бульба і шынка, і смажаныя грыбы са сьмятанай, і гуркі, і пузатая бутэлька сьлівовіцы.

      Лёкса накінуўся на харч, а яны сядзелі і глядзелі на яго панурымі, аднолькавага колеру вачыма. За акном зноў зайграла жалейка.

      Кароль сабраўся на вайну,

      Абразы не сьцярпеў…

      Лёкса таропка запіхваў у сябе бульбу, радуючыся, што ёсьць яшчэ і грыбочкі. Палясоўшчык чамусьці не наліваў – і Лёкса наліў сабе сам. Выпіў і ўсьміхнуўся.

      «Вы чаго смурныя такія? Ня радыя каралеўскага вестуна вітаць? Што вы як мёртвыя? Раскажыце, як тут у нас справы. Што ў сталіцы чуваць? Бываюць жа ў вас госьці…»

      «Нам расказваць няма чаго, – сказала жонка палясоўшчыка. – Жывем як жывецца. Сына чакаем, Міху. Як пайшоў ён у паход, дык і не было ад яго вестак».

      «Пра Міху нічога ня ведаю. А пра Цыцыка я вам расказаў».

      «Ты нам лепш пра іншае раскажы, вястун, – паволі прамовіў палясоўшчык. – Пра самае важнае. Якую вестку нясеш?»

      «Я думаў, і так усё ясна, – сказаў Лёкса Шпуль і наліў сабе яшчэ. – Смачная ў вас сьлівовічка,

Скачать книгу