Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem. Tomasz Kaczynski
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Ordynacja podatkowa. Wzory pism z komentarzem - Tomasz Kaczynski страница 4
Лёкса зарагатаў.
«Вось я жару – і мне ня сорамна! Бо я жывы! І ня трэба на мяне так глядзець! Радавацца трэба! Чаго ня радуецеся? Што, думаеце, Міху свайго дачакацца? Дачакаецеся! Вось толькі ці пазнаеце! Як бы з Цыцыкам не пераблытаць!»
Лёкса наткнуўся позіркам на Вераніку і ўмомант працьверазеў.
«Добра, дзядзька… – сказаў ён. – Добра, цётка. Дзякую вам за абед. І вам, паненка. Нешта стукнула ў галаву… Пайду я. Мяне ў палацы чакаюць…»
Ён падняўся – і толькі тады зразумеў, што забыўся стрэльбу ў двары. Кінуўся туды – але было ўжо позна. Грымнуў стрэл. Ён выскачыў у двор, усё сямейства за ім. Малы стаяў пасярод двара і рагатаў, паказваючы пальцам на бочку. З адтуліны ў яе круглым дубовым боку цурчэла вада. У паветры пахла порахам.
«Ах ты паскуда малая! – зароў Лёкса і вырваў стрэльбу з рук малога. – Каб твае мазгі так выцеклі! Знайшоў цацку!»
Малы адпусьціў прыклад – і, скарыстаўшыся тым, што рукі ў Лёксы былі занятыя, прыпусьціў у поле. Сеў там, дастаў жалейку і зноў завёў:
«Кароль сабраўся на вайну,
Абразы не сьцярпеў!»
Даганяць яго было бессэнсоўна. Лёкса закінуў стрэльбу на плячо, сунуў у кішэнь кавалак шынкі, прычапіў біклажку.
«Ладна, – махнуў ён рукой. – Я і сам вінаваты. Кінуў зброю дзе папала. Усё, дзядзька, пайду я… Бывайце здаровы… Мо пабачымся калі. Але чакайце. Ці ня ведаеце, дзядзька, як там у песьні далей?
Бо прывязуць мяне вясной
Бяз ног з прагнілай галавой!
І сто таварышаў са мной!
А вось далей як? Не магу ўспомніць. Гэта ж старая салдацкая песьня. Дык мо чулі?»
«Ня чуў, – хутка прамовіў палясоўшчык. – Ты ідзі ўжо, вястун. Ідзі».
«Ясна. Дзе тут самая блізкая дарога?»
Палясоўшчык паказаў яму на шырокі луг, які сьцяліўся проста за хатай і спускаўся да лесу.
«А там празь лес як ні пойдзеш, на дарогу выйдзеш. Направа ня збочваючы – і ўвечары пабачыш прадмесьце… Ідзі, вястун».
Лёкса моўчкі кіўнуў. Насунуў на галаву пакамечаную трывуголку. І тут жа паненка Вераніка падбегла да яго і сунула яму ў нагрудную кішэнь дзьве жоўтыя краскі. Ён адчуў, як чырванее. Што робіцца зусім, як яна. Зірнуў на яе грудзі пад сукенкай, нахабна, пажадна, каб схаваць няёмкасьць. І рушыў да лугу, ступіў на сатканы з былінак і красак дыван, пайшоў, колючы ногі, грудзьмі рассоўваючы траву, што рабілася ўсё вышэйшай. Азірнуўся. Уся сям’я стаяла на ўзгорку ля хаты і глядзела на яго. Ніхто не махаў рукой – і ён вырашыў, што абышоўся зь імі занадта жорстка.
«Злы ты стаў, Лёкса, – падумаў вястун. – Не, праўду казаў Станя-пекар. Ты яшчэ сам сябе не пазнаеш…»
Ён разьвярнуўся і ў нейкім дзіўным парываньні памахаў ім сам.
«Мо і вернецца ваш Міха! Хай вернецца!»
Яны