Трыкутнiк караля. Яўген Аснарэўскі

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Трыкутнiк караля - Яўген Аснарэўскі страница 4

Трыкутнiк караля - Яўген Аснарэўскі

Скачать книгу

галаву набок, госця працягнула свой шлях у залю, якая насіла літоўскаю назву «Mažoji aula». Увайшоўшы ў яе, дзяўчына акінула позіркам велічнае памяшканне, з радамі карынфскіх калон уздоўж сцен. Заля была застаўлена крэсламі, з мяккімі чырвонымі спінкамі. У далёкім канцы памяшкання, спіной да ўвайшоўшай, стаяў чалавек у карычневым касцюме і карычневых жа лакіраваных туфлях. Ён як быццам ведаў, што тая каго ён чакае – ужо тут, хоць яна ўвайшла амаль бясшумна. Павольна разгарнуўшыся да яе, чалавек падняў вочы. Пільны погляд яго трохі выпуклых вачэй, чорнага колеру, здаваўся насмешлівым і гэты насмешлівы позірк зваліўся на госцю. У чалавека быў квадратны падбародак, нізкі лоб і чорныя, неверагодна густыя, кучаравыя валасы. Яго пульхныя вусны былі складзеныя ў лёгкую ўсьмешку. Твар здаваўся ў цэлым трохі глупаватым, а чырвоны, у белую палоску, гальштук – толькі ўзмацняў гэтае ўражанне. Акрамя таго, чалавек быў невысокі і даволі поўны.

      Змераўшы адно аднаго позіркам, гэтыя двое злёгку сумеліся.

      – Добры дзень, – сказала дзяўчына па-літоўску, прыемным мяккім голасам, добра дапаўняючым яе мілавідную знешнасць, – гэта вы Мiхаiлас Лiтвакас?

      Карычневы чалавек злёгку пакланіўся, адвёўшы рукі трохі назад, і адказаў высокім хлапечым тэнарам:

      – А вы, я ўпэўнены, і ёсць Вікторыя.

      – Так… Гэта я, – дзяўчына пакланiлася.

      – Вас да мяне паслаў прафесар Баранаўскас? Гэта значыць ён – гісторык, паслаў да мяне – філосафа, дзяўчыну з пытаннем па гісторыі, я дакладна зразумеў? – насмешліва спытаў прафесар.

      – Гэтае пытанне вамі дасканала вывучана, прафесар. Паважаны прафесар Баранаўскас гэта ведаў і таму накіраваў мяне да вас.

      – Што ж гэта за пытанне?

      – Гісторыя таемных таварыстваў, прафесар.

      Лiтвакас цмокнуў сваімі поўнымі вуснамі і аблізаў іх як бы на знак таго, что яго апетыт прачнуўся.

      – Так-так, – сказаў ён, патупіўшы вочы ўніз, – гэтая тэма мяне вельмі цікавіць… вельмі.

      Дзяўчына ўсміхнулася і з разуменнем паківала галавой.

      – Ну што ж, пайшлі лепш у мой кабінет – вымавіў Лiтвакас. – А па дарозе купім пірожных, вы ж любіце пірожныя, праўда? І давайце размаўляць на вашай роднай мове, я бачу, што вы валодаеце літоўскай, але хачу, каб вам было максімальна камфортна, а ваша мова і для мяне, можна сказаць, родная.

      Кабінет прафесара, куды праз сорак хвілін ён увайшоў з дзяўчынай, трымаючай скрыначку пірожных, знаходзіўся даволі далёка ад месца сустрэчы суразмоўцаў. Гэта была невялікая каморка, застаўленая ўсякай рознасцю.

      Размясціўшыся ў крэсле і прапанаваўшы госці сесці, прафесар сказаў:

      – А вось наш агульны сябар – майстар несці лухту з разумным выглядам, ён быў бы добрым палітыкам.

      Лiтвакас змоўк, запытальна гледзячы на дзяўчыну.

      – Я не буду адымаць занадта шмат вашага часу…

      – Ды што вы? Не стрымлівайце сябе, я не спяшаюся.

      – І

Скачать книгу