Трыкутнiк караля. Яўген Аснарэўскі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Трыкутнiк караля - Яўген Аснарэўскі страница 5
– Дзе гэта было знойдзена?
– Там, дзе жыў Панятоўскі. Вы ж ведаеце ўжо, што там манаграма Панятоўскага?
– Ведаю не горш за вас! – рашуча i зло гаркнуў прафесар. Ён імгненна авалодаў сабой, толькі ў глыбіні вачэй чыталася злосць ад раптоўнай успышкі.
– Людзі хочуць толькі жэрці, але вы – вы імкнецеся да нечага большага! Дзеля чаго вы асабіста, мілая, цягніцеся да гэтых ведаў? Калі гэтая сярэбраная штука сапраўдная, то вартая шмат грошай, але ж вам не патрэбныя грошы. Вы проста любіце гісторыю, як мне сказаў ваш… то бок наш агульны сябар – прафесар Баранаўскас. І вы нават не гісторык па спецыяльнасці. Вы цягніцеся да ведаў. Але не да грошай. Але ведаеце, што я скажу вам? Гэта больш сур'ёзна, чым вы можаце ўявіць. Лепш бы вы не прыходзілі да мяне з гэтымі фотаздымкамі і запіскай. Хочаце ведаць? Хочаце насамрэч? Ну дык я вам скажу.
Лiтвакас расхваляваўся зноў, але авалодаў сабой.
– Так… – прафесар прыслабіў свой смешны гальштук. – На срэбнай капсуле знаходзіцца манаграма караля Панятоўскага, там ёсць яшчэ невялікая выява: ружа і крыж – эмблема ордэна розенкрэйцараў, вол – герб роду Панятоўскіх. Вось гэта ўсё вы ведалі. Цяпер тое, што вы не ведалі, – вымавіў ён.
Дзяўчына прыўзняла галаву і прыжмурылася.
– Дык вось, тое, што вы не ведалі, – Лiтвакас шматзначна памаўчаў.– Мяркую, Баранаўскас ужо распавёў вам, што кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, быў масонам і розэнкрэйцарам, рыцар Salsinatus – частка тытула, дадзенага каралю ў масонскай ложы. Salsinatus – анаграма ад імя Станіслаў. Усё гэта даволі шырока вядома сярод тых асоб, што цікавяцца гісторыяй і, верагодна, ужо вядома вам, дзякуючы нашаму паважанаму сябру, прафесару гэтай самай гісторыі Баранаўскасу. Так?
Дзяўчына нахіліла галаву на знак згоды.
– І значыць… – працягнуў прафесар, – я нічога больш не магу вам сказаць. Так, я ўсё жыццё цікаўлюся таемнымі таварыствамі: масоны, розэнкрэйцары, ілюмінаты. Мне ўсё гэта цікава, але ваша загадка занадта складаная і я не магу дадаць нічога да сказанага Баранаўскасам…
Віка, негледзячы на ўсю сваю стрыманную грацыю і спакойную ветлівасць, не змагла схаваць на твары моцнага расчаравання.
– Не магу дадаць нічога, – зноў загаварыў Лiтвакас, – акрамя сцвярджэння, што ў пасланні перададзена зашыфраваная інфармацыя пра месцазнаходжанне нейкага артэфакта.
Віка ўскінула вочы, i яны імгненна загарэліся цікаўнасцю. Прафесар сядзеў, склаўшы рукі на тоўстым жываце, з самым каменным тварам, якi толькі мог зрабiць. Праз секунду ён гучна зарагатаў, закінуўшы галаву назад.
– Усё ж у наш час моладзь глядзіць занадта шмат фільмаў, – хіхікаючы прамовіў Лiтвакас. – Нават калі тое, што вы мне прынеслі сапраўднае, наўрад ці расшыфраваўшы пасланне вы знойдзеце скарб масонаў. Баранаўскас занадта наіўны і лёгка ўзяў на веру вашыя доказы… Зрэшты, пакіньце