Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі страница 16
– Так. Як кажуць: язык мой – вораг мой. Ды і ўвагі не жадае ён да сябе залішняй прыцягваць. Ведае ён багата, але самі разумееце…
– Багата ведаеш – мала жывеш, – выказаў Янка тое, што, падаецца, не хацеў прамовіць Вуж. – Але і дурнем заставацца нельга, трэба ўвесь час вучыцца і ўдасканальвацца.
– Ну вось, вы самі ўсё разумееце.
…Невясёлымі яны выйшлі з вёскі і скіравалі далей – праз поле ў нетры. Яны прабіраліся ў глыб лесу, які станавіўся ўсё болей густыя і непралазныя. Падавалася, што сюды ніхто і ніколі не забіраўся. У такім гушчары самае месца хавацца ад усіх. Урэшце, яны выбраліся на паляну, сярод якой стаяў стары магутны разложысты дуб. Не меншы за той, праз які яны тут апынуліся ў каралеўстве Сварга.
– Ну, вось мы і прыйшлі, – сказаў Вуж.
– Нішто сабе! – здзівілася зачараваная такім відовішчам Мілана.
– Ізноў дуб, – азваўся Янка, намякаючы сястры на тое, што пачалі свае прыгоды яны праз такі ж самы.
– Ага, – паківаў Вуж. – Будзем спадзявацца, што шаноўны Пугач сёння ў гуморы і згодзіцца вас прыняць.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.