Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства. Алег Грушэцкі
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Таямнічае каралеўства - Алег Грушэцкі страница 15
– Бясспрэчна. Справядлівасць заўсёды перамагае, бо сіла ў праўдзе! – цвёрда і рашуча выгукнуў Янка.
У ім ужо віравала нянавісць да гэтага злоснага караля-самазванца, расло жаданне расправіцца з гэтым прыгнятальнікам.
– Чую голас і словы сапраўднага рыцара, – захапіўся такім адказам мужчына. – Вам бы яшчэ гэтай рашучасці перадаць нашым жыхарам і вярнуць яе нашым зняволеным рыцарам – ніякі злы вядзьмак нам бы не быў страшны. Наадварот, усе яго падлізнікі і паслугачы ў страху разбегліся б.
– Паверце, каб я мог, зрабіў бы ўсё, што ў маёй моцы, каб зрынуць ды пакараць яго.
– Веру, высакародны рыцар, шчыра веру, – ад усяго сэрца прамовіў мужчына. – Ну што ж, – працягнуў ён пасля невялікай паўзы, – разумею, што ў вас яшчэ шмат сур’ёзных планаў, не магу вас затрымліваць.
– Што вы! – усміхнулася Мілана.
– Насамрэч у мяне багата спраў. Маю ж працу ніхто за мяне не зробіць. Прашу прабачэння, – схіліў ізноў галаву незнаёмец, – але змушаны вас пакінуць. Не хачу лішніх пытанняў.
– Трэба – значыцца, трэба, – з разуменнем адказаў Янка. – Яшчэ раз шчыры дзякуй за вашую шчодрую паслугу.
– Як яшчэ чым змагу вам дапамагчы, звяртайцеся. Бывайце.
– Усяго вам найлепшага, да пабачэння, – ветліва развіталіся з ім Янка з Міланай.
І незнаёмец хуценька заспяшаўся дадому.
– Падумаць толькі, – выказалася Мілана, – якія шчырыя і зычлівая людзі тут жывуць.
– Гэта насамрэч так, – азваўся Вуж. – Жыхары нашага каралеўства вельмі добрыя. Але яны дужа запалоханыя за апошнія гады, усяго пільнуюцца. Таму, як заўважыце косыя позіркі ў свой бок, не перажывайце. Хутчэй за ўсё, гэтыя людзі ці істоты проста вас перасцерагаюцца. Адно таму і глядзяць на вас недаверліва.
Добра пад’еўшы, яны прыбраліся і рушылі ізноў у дарогу праз вёску, ля якой спыніліся. Сяло прыкметна рознілася ад тых, што яны бачылі. Рознілася не толькі хатамі, але і дарогай. Што такое асфальт, тут, падаецца, і не ведалі. Нідзе не было электрычных слупоў, а ўжо казаць пра аўтамабілі ў дварах ці тыя ж ровары нават і не даводзілася. Адным словам, аніякіх прыкмет сучаснай цывілізацыі. Сапраўднае Сярэднявечча.
Пакуль яны разглядалі наваколле, звярталі ўвагу на юных вандроўнікаў і тутэйшыя жыхары. Але людзі глядзелі на іх скоса, нібы баючыся сустрэцца з імі вочы ў вочы. І ў гэтых позірках адчуваўся нейкі недавер, а можа, і запужанасць. Запужанасць невядомым. Што яны, хлопец і юная паненка, могуць з сабою несці. Добрае ці ліхое? Ды яшчэ і Вуж нейкі з імі паўзе. Хоць менавіта на яго глядзелі менш за ўсё.
– Ты гэта адчуваеш? – сцярожка запытаўся Янка ў сястры.
– Як нас разглядаюць?
– Так.
– Ветласці я нешта не заўважаю.
– Няўжо людзі ў вас настолькі запужаныя? – запыталася Мілана.
– На жаль, так, – сумна прамовіў Вуж.
– Небаракі, –