Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич страница 20

Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

усё новыя тэмы для размоў. Усё з той жа нястрыманасцю гаварылі гэтыя двое, а таксама лёгкім позіркам сачылі за тым, што робіцца ў шэрым будынку.

      Тым часам Алесь, які ішоў за салдатам Зуйко, цяжкімі крокамі ўздымаўся на другі паверх. Яны прайшлі ўглыб калідора, павярнулі направа, зайшлі ў невялікае памяшканне. Алесь, які выйшаў з-за спіны радавога Зуйко, спыніўся, выпрастаў цела. Хутка агледзеўся. Тут жа, як і ва ўсім будынку, вокны не мелі шкла, было пыльна і шэра, а на падлозе валялася адарваная са сцен чырвоная абліцоўванне. У далёкім куце, на ацалелых мастацкіх палотнах ляжала дзяўчына, а над ёй стаяў Катляроў. Дужы, адважны духам мужчына, правёўшы час у поўным маўчанні, схіліў свой твар над дзяўчынай. Ён быў падаўлены пачуццямі трывогі і жадання хутчэй вярнуцца да жонкі. Адчуваючы бяссілле, камандзір быў ахоплены болем і злосцю. Яго раздзірала тое, што ён не можа мірна вярнуцца дадому. Ён трымаў гэта ўнутры сябе да тых часоў, пакуль не пачуў крокі салдат. Капітан хутка змяніўся: апусціў свае шырокія далоні да аўтамата і імгненна павярнуўся ў бок салдат. На яго твары, з секунду, завіс вобраз вар'ята. Блакітныя вочы шырока скруглелі, палохана навіслі шырокія бровы. Зуйко, спалохаўшыся непрыхаванага жаху на твары капітана, тут жа паспяшаўся да акна, маленькімі крокамі накіраваўся да кропкі агляду.

      – Траўнік! Давай, рабі сваю працу! – сурова сказаў капітан, ахмурыўшы твар.

      Катляроў не надаваў моцнага значэння вяртанню свайго салдата ў атрад. Ён адпусціў гэтыя думкі, бо перажыванне за жыццё маладой дзяўчыны было мацней. Пасля звароту да радавога Траўніка, капітан апусціў галаву і адышоў ад цела.

      Алесь не быў ваенным урачом і тое, што ад яго чакалі дапамогі, палохала яго. Ён яшчэ не ведаў, як дапамагчы дзяўчыне, таму разгублена падбег да яе. На сіне-жоўтых палотнах без рамачных карцін ляжала стройная чарнявая дваццацігадовая дзяўчына ў зялёным камбінезоне. Тканіна яе адзення была запэцканая рознакаляровымі плямамі ад фарбаў. Галава і тонкія пальцы рук былі цэлыя. А на каленях і локцях кроў. Побач з целам зіхацела серабрыстая маска з чалавечымі абрысамі твару. Алесь, зірнуў на чысты, белы твар дзяўчыны. Ён быў уражаны. Перад хлопцам ляжала яго былая жонка, але ў гэтым свеце яна была яшчэ юнай, такой ж, як у першы дзень іх знаёмства. Алеся страсянула імгненным успамінам. Зялёна-сінія вочы загарэліся на яго бледным твары. Памяць вяртала яго ў эпізод іх знаёмства, якое пачалося ў фае карціннай галерэі… Усё адбывалася мінавіта ў такім будынку, у якім яны зараз знаходзіліся. Вось чаму Алесю было знаёма тое памяшканне на першым паверсе. Тады, некалькі гадоў таму, Алесь рэдка выбіраўся ў падобныя месцы, як гэта. Не, не тое каб ён не любіў такія мерапрыемствы, Алесь проста не знаходзіў на іх час. Але ў той, яшчэ звычайны суботні дзень, сябар Сяргей запрасіў Алеся на выставу, з нагоды прэм'ернага паказу карцін сваёй нявесты. Алесь не змог адмовіць сябру і адкінуў усе свае нязначныя справы. Хлопец надзеў на сябе самае лепшае: белую кашулю і чорны пінжак, чорныя нагавіцы і цёмныя туфлі. Спешна пакінуў дом. На мерапрыемстве маладому

Скачать книгу