Хаціна. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич страница 18

Хаціна - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      – Вось гэта як! – з усмешкай, радасна выклікнуў Леанід. – Жывы, хлапчук.

      Перад Мельнікам стаяў цёмнавалосы трыццацігадовы лейтэнант Сядоў. Чалавек з бледна-белай скурай, бяздоннымі сінімі вачыма і маленькім носам. Хлопец быў сярэдняга росту, ён шырокай усмешкай расцягнуў свае тонкія вусны, над якімі павіслі рэдкія цёмна-русыя вусы. Ён падышоў да сябра Мельніка. Яны абняліся. Здавалася, што яны не бачыліся доўгі час, а тут, нарэшце, сустрэліся. Але гэтая радасць сустрэчы была зразумелая толькі ім дваім. Ніхто з акружаючых салдат не ведаў дакладна, што іх аб'ядноўвае. Гэтыя двое ваявалі разам з пачатку вайны і да сённяшняга дня. Яны ратавалі адзін аднаму жыццё, у іх было шмат сумесных баявых гісторый у галаве. Ад гэтага было моцным іх сяброўства.

      – Ты ж ведаеш, я раней цябе дакладна не памру, стары. – захоплена, з лёгкім смехам, вымавіў Сядоў Мельніку.

      – Мы яшчэ паглядзім. Я бачыў, як твае каленкі задрыжалі, калі я навёў на цябе аўтамат. – адказаў яму Леанід.

      – Ну не…твой дрыготкі голас і дрыгаценне лядашчых рук я адразу распазнаў…слых у мяне, як у маладога ваўка. – працягваў жартаваць лейтэнант Сядоў.

      Двое затрашчалі языкамі. З-за размоў перасталі заўважаць іншых салдат, зусім не думалі аб вайсковых абавязках.

      А Агуркоў, седзячы пад акном, з панурым тварам слухаў іх размовы, а затым выпрастаў свае тонкія ногі і апусціў дула аўтамата ўніз. Патокі вулічнага паветра, што несліся з аконнага праёму, урэзаліся ў яго галаву з левага боку. Ад лёгкага халоднага ветру ціха засоп яго ружовы нос. Іван без усякай пагарды не адводзіў вачэй ад таварышаў па службе і, хоць не разумеў усіх усмешак і сяброўскіх размоў двух салдат, яму было цікава глядзець на іх. Агуркоў усміхнуўся. Адпусціў усе свае страхі і адчайныя думкі ў гэтую хвіліну, яны больш не прыходзілі яму на розум. Іван не заўважаў ні ветру, ні радавога салдата Зуйко, які выйшаў з-за вугла.

      – Салдат? – глухім тонам звярнуўся да Агуркова Зуйко. – Не стой адкрыта каля акна, заб'юць жа!

      І тут жа на васемнаццацігадовага хлапчука нарынулі самотныя пачуцці смутку. Ён нават уздрыгнуў. Яго цёмныя вочы прабегліся па закінутаму шырокаму памяшканню, ён незадаволена скрывіў свой смуглы твар і прыціснуўся да цаглянага мура, што знаходзіўся паміж ваконных праёмаў.

      У той час Алесь Траўнік моўчкі выцягнуў адзінае металічнае крэсла з кучы разбітых карцінных рам і іншага смецця, паставіў яго ля сцяны. Сеў далей ад усіх. Алесь адчуў, як патроху яго адпускала душэўная стомленасць. Ён стаў рэдка і ляніва дыхаць. Ногі прыемна балелі пасля цяжкага шляху. Хацелася спаць. Алесь сядзеў на крэсле і ўважліва аглядаў вельмі знаёмае для яго памяшканне. Затым ён паглядзеў на кожнага салдата, на іх чорныя ваенныя плашчы. Успомніў, што дакладна такі плашч вісіць у яго бацькоўскай хаціне. І адразу Алесь трывожна падумаў пра тое, што, напэўна, ягоны бацька Віктар быў тут і нейкім чынам змог пакінуць гэты змрочны свет, прыхапіўшы з сабой плашч. Алесь сказаў сабе: «Гэта знак! Дакладна. Значыць,

Скачать книгу