Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 10
Мікалай апусціў галаву, пачухаў рыжае шчацінне на левай шчацэ. Ён успомніў пра бацьку, аб адзіным родным чалавеку. Паліна выцерла сумныя вочы ад вільгаці, ёй хацелася хутчэй пагаварыць пра нешта іншае, і яна спытала:
– А ты адкуль?
Хлопец падняў галаву, паглядзеў на Паліну.
– Я жыў у далёкім раёне, у Валатаве. А бар быў у цэнтры. А асноўная праца была тут, у гэтым памяшканні…
– А чаму ты застаўся тут, а не дома? Твой дом стаў разбурацца?
– Ды не, на пачатку, горад жа не знікаў. Але там ужо было небяспечна, было шмат істот, гэтых стварэнняў. Мне здавалася, што я толькі адзін выжыў, не ператварыўся ў слізкую, гідкую істоту. Я ўцёк і схаваўся тут. А там, дома, я прабыў дзесьці тыдзень і зваліў. Набраўся я тады розных прыгод. Не ведаю, як я яшчэ выжыў. Але, як толькі я абжыўся тут, я здабыў хоць нейкі спакой. Толькі зрэдку стаў наторкацца на няўдачы. І ўяўляеш, да нашага знаёмства, дзесьці сем дзён я быў упэўнены, што я дакладна апошні, хто выжыў з нашага горада. Я так думаў, шчыра кажучы, пакуль не сустрэў цябе.
– Пачакай, а пра каго ты казаў? Тады, раней, і вось зараз пра іх згадаў, пра якіх істот? Я цябе не разумею.
– Ты што не сустракала нікога да мяне?
– Жывёл толькі, хворых жывёл… Ты першы чалавек, якога я сустрэла за гэты доўгі месяц.
Зноў замігцела святло ў невялікім памяшканні. Паліна трохі адцягнулася, а затым сказала:
– Дзіўна, што за гэтыя дні я так нікога не сустрэла… Хоць я абышла ўвесь горад. Дарэчы, я ж і тут была, каля твайго новага дома. Я хадзіла тут у першы тыдзень пасля таго, што здарылася, мабыць, таму мы з табой размінуліся. Ты быў яшчэ там, на іншым канцы горада… А ты ж не пра жывёл казаў, калі згадваў істот?! Той страшэнны крык, гэта былі яны, пра іх ты кажаш?
– Так, пра іх. Дзіўна, што ты не сустракала істот. Я б сказаў, што табе пашанцавала. Не, ну калі б я сустрэў цябе хоць бы на другі тыдзень, то мне б пашанцавала… А вось істота, гэта жудасць. Непрадказальная, моцная, бясстрашная. Яна ростам, як я ці ты, але выглядае непрыемна. Я спрабаваў прыдумаць ёй імя, а потым, як бы прывык называць па-простаму – істота. Я не сустракаў іх занадта шмат, бачыў і біўся з імі не толькі ў першы тыдзень. Яны, то па адным, то па двое хадзілі ў маім мікрараёне. Потым натоўпамі, акупавалі раён, і я перабраўся сюды. Уладкаваўся, змірыўся з адзінотай і выжываннем. Тут