Нязніклыя. Дмитрий Максимович Акулич

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич страница 13

Нязніклыя - Дмитрий Максимович Акулич

Скачать книгу

хутчэй. Хлопец насцярожыўся, прыжмурыўся, агледзеўся. Побач нікога. Мікалай схаваў карту пад адзеннем у вобласці грудзей, пасля памяняў тканкавую маску на твары і павольным крокам стаў рухацца да цэнтральных дзвярэй вакзала. Як раптам, у лёгкім скуголенні ветру прагучаў цвёрды скрыгат. За спіной пачуўся дрыготкі гук. Мікалай развярнуўся і накіраваў пісталет на чалавечую скульптуру, на галаве якой, сядзела маленькае, крылатае, чырвонае стварэнне. Незразумелая, бязперая жывёла моцна ўчапілася зубамі ў помнік і гучна згрызала цвёрды матэрыял. Хлопец уважліва разглядаў раней нябачаную жыўнасць, якая больш нагадвала яму кажан, чым нешта іншае. Яркая афарбоўка быццам паказвала на небяспеку. У гэты ж момант ля параднага ўваходу гучна закрычала іншая істота, ды так, што хлопец на пару секунд аглух. Ціха загуло ў вушах. Мікалай ад нечаканасці стрэліў у скульптуру. Чырвоная пляма ўзляцела і рэзка схавалася ў бушуючай буры. Тады ж, хлопец павярнуўся на звонкі крык і ўбачыў недалёка ад сябе бледны высокі сілуэт, які хаваўся ў бескантрольным дробным пяску. Па невыразнай цені сілуэту можна было падумаць, што Мікалай сустрэў чалавека, гарадскога жыхара. Але з-за моцнага знаёмага крыку, які прыносіў жах, Мікалай не сумняваўся, што перад ім быў вораг. Для яго гэта была чарговая сустрэча з істотай. Пасля двух начэй, калі рэзка памянялася жыццё горада, хлопец пачаў сустракаць іх. Зараз жа істота не падыходзіла да Мікалая, а сам хлопец нерухома стаяў з выцягнутымі рукамі, якія трымалі баявую зброю. Ён не змог дакладна разгледзець мігатлівы цень у пясчанай буры, але ўяўляў ужо знаёмае непрыемнае аблічча істоты. Дзе на гладкай блакітнай скуры былі белыя ўзоры, як тонкія крывыя лініі, якія перапляталіся ў знакі. Пры ціхім надвор'і твар істоты быў чыстым і ледзь вільготным. На круглявай галаве не было валасоў, а на белым фоне вочнага яблыка толькі маленькі сіні круг. Цёмна-шэрыя вусны. Злёгку згладжаныя абрысы носа і вушэй. Істота насіла вільготнае патрапанае чалавечае адзенне.

      Мікалай успомніў усе непрыемныя сустрэчы з істотай. Ад адной, ад самай трагічнай, з'явіліся халодныя дрыжыкі, якія прабегліся па ўсім яго дужым целе. Вочы хлопца злёгку напоўніліся вадой і смуткам. Цэліўшы ў галаву, ён адразу ж стрэліў. Затым зрабіў яшчэ два стрэлы ў бок істоты. Мікалай выпусціў усе тры кулі ў худое цела цёмнага сілуэту. І калі ля ўваходу заставаўся стаяць толькі ён, тады хлопец паспяшаўся пазбавіцца ад глыбокіх усхваляваных пачуццяў. Ён зняў чорную пальчатку і выцер вочы, затым роўна задыхаў. Шаптаў: «Гэта была істота, не чалавек…істота…я ўсё правільна зрабіў і ў гэты раз… Цяпер трэба данесці карту!» Хлопец хутка выйшаў з вакзала. На хаду, ён правёў сур'ёзным позіркам тое месца, дзе стаяў сілуэт. Ля ўваходу нікога не было. Цяпер для хлопца галоўным было хутчэй вярнуцца ў свой прытулак. Абабягшы палац культуры, Мікалай чуў далёкія крыкі істот, якія даносіліся з боку вакзала. Ён не рабіў ніякіх прыпынкаў, бег, спяшаўся, моцна сціскаў пісталет. Бура супраціўлялася, ішла ў супрацьход,

Скачать книгу