Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 22

Жанр:
Серия:
Издательство:
Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин

Скачать книгу

шэптам, але і пачутых слоўцаў было дастаткова, каб зразумець, што вадзіцель ад свайго не адступіцца. Ён не памыліўся: Гурскі праз некалькі хвілін папрасіў выпусціць эвакуатар, і Дабрынкін, калі аддаваў загад вартаўніку, з цяжкасцю стрымліваў пераможную хітрую ўсмешку. Потым ён зноў запрасіў Гурскага на вячэру, але той, нядобра зірнуўшы, сказаў як адрэзаў:

      – Дзе мая начлежка?

      – Што Вы, якая начлежка! – ускрыкнуў Дабрынкін. – Будзеце жыць у хаце, спаць на пуховых падушках, есці свежанькае, натуральнае… Я сам правяду да Лявоніхі і пракантралюю…

      – Не маленькі, без праважатых абыдуся, – адмахнуўся Алесь. – І ніякіх жыць!.. Толькі адна ноч!

      – А гаспадыня – чыста ангел, – як і не чуў Гурскага старшыня, – маладая, прыгожая і… – ён блазнавата падміргнуў Алесю, – незамужняя…

      – Вы мяне сватаеце?

      – Ажаніцца – не ўпіцца, – яшчэ больш ажывіўся Дабрынкін. – Ідэя класная, і заўважце, пра сватаўство Вы сказалі…

      Алесь уявіў гаваркога Дабрынкіна ў ролі свата, усміхнуўся:

      – Думаю, Дзмітрый Дзмітрыевіч, сватаўство – Ваш канёк…

      – Не ў брыво, а ў вока, – задаволена крактануў у кулак старшыня. – Людзі кажуць: у каго Дабрынкін сватам – там любоў мацней за атам. І глядзіце, ніводная сям’я не распалася…

      – У мае планы жаніхоўства не ўваходзіць, – імгненна спахмурнеў Гурскі. – У майстэрні заначую на сядзеннях разабранага «мерседэса»…

      – Не падобны пан Гурскі на пужлівага чалавека, – развесяліўся старшыня, – але ж за пагляд не б’юць…

      – Не шлюбу баюся, а разводу…

      – Калі так, пярэчыць не стану, але ж і жарты разумець трэба, – Дабрынкін капрызна надзьмуў губы і дэманстратыўна сунуў рукі ў кішэні, паказаў, што развітваецца і рукі не падасць.

      Старшыня хітрыў. На самай справе жаданне Гурскага застацца ў майстэрні было на руку, яму вельмі хацелася, каб людзі пабачылі жмінду-бізнесмена, які і ноччу прыглядвае, трасецца над сваім жалеззем. Ён крутнуўся, зрабіў некалькі крокаў, і раптам бліснула думка: «А што, калі гарадскі піжон у майстэрні не застанецца і, шукаючы прытулак, пойдзе па хатах? Што тады пра мне вяскоўцы скажуць?» Ён зірнуў на Гурскага і, хаваючы вочы, з абыякавай мінай на твары ўпарта прамовіў:

      – Надумаеце начаваць у Лявоніхі, ідзіце ад канторы ў бок возера. Яе хата паміж вялікіх ліп, леваруч апошняя…

      Дабрынкін прымоўк і з падкрэсленым сарказмам у голасе дадаў:

      – З гаспадыняй дамоўлена поўнае ўтрыманне… Вашай, Алесь Пятровіч, светласці…

      Сказаў і шпарка пайшоў з высока ўзнятай галавой і пачуццём выкананага абавязку.

      Гурскі панура паглядзеў услед каратканогаму Дабрынкіну і каторы раз злавіў сябе на думцы, што з ім сталася нешта не тое. Жыў па раскладзе, цаніў кожную хвіліну, як раптам – вёска, каровы, мудрагелісты старшыня са сваім сямействам умельцаў… Навошта ўся гэтая калатнеча?..

Скачать книгу