Парыж, Эйфелева вежа і…. Виктор Правдин
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Парыж, Эйфелева вежа і… - Виктор Правдин страница 23
– Гэткі відны мужчына прымушае маладзіцу чакаць… А можа, Дзім Дзімыч нагаварыў пра мяне чаго нядобрага і малады чалавек баіцца Лявоніхі?.. А мо старшыня ў сваты набіваўся?.. Гаварыў пра жаніхоўства?.. Ведаю, што разглагольстваваў… Ён заўсёды халасцяка зачэпіць… Толькі не бярыце да галавы, у Дабрынкіна фішка – жаніхоў шукаць, гэтак ён спецыялістаў у гаспадарку заманьвае. У ягоным спісе я – прынада на галоўнага агранома, выходзіць, не Вашага поля ягада…
– Галоўнае, што ты ў нас ягадка! – блазнавата рагатнуў Ціхан.
– Я тут не ягады збіраю, – незадаволена сказаў Гурскі, які адчуў, што гэтая спакуслівая экстравагантная Лявоніха з’явілася не проста так.
Жанчына імгненна спахмурнела і строга, быццам настаўніца адчытвае неслуха-школьніка, адным дыхам выпаліла:
– Вам, малады чалавек, не прыходзіць у галаву, што ў мяне скаціна галодная, гаспадарка не спраўлена, карову даіць трэба, а я Вас шукаю, гойсаю на матацыкле па пылішчы? – яна перавяла дыханне і ўжо цішэй дадала: – Згодна з Насцяй… Не кожны пан, у каго штаны навыпуск…
– Зноў Насця!.. – ажно ўзвіўся Гурскі. – Які пан?! Пры чым тут штаны?!
Ён рашуча падышоў да матацыкла, спрытна асядлаў пасажырскае месца і, аберуч абхапіўшы матацыклістку за талію, уладна загадаў:
– Завадзі драндулет і паехалі…
– Вось гэта па-нашаму, – зашпільваючы куртку, весела гукнула жанчына. – У надзейныя рукі трапіла… Адразу на «ты» і без усялякай цырымоніі…
Дабрынкін не падмануў. Алеся і сапраўды смачна накармілі дранікамі, выдзелілі асобны пакой, пасярод якога высіўся стары металічны ложак з бліскучымі булавешкамі на спінках. Лёг, і адразу мяккі пухавік з незлічонай колькасцю падушак аблашчыў, прыгалубіў, прыняў за свайго. Хоць і быў стомлены, але заснуў не адразу, хутчэй упаў у нейкае чуйнае забыццё. Калі кукарэкнулі першыя пеўні, падхапіўся, падышоў да расчыненага вакна, адхінуў цюлевую занавеску і праз маскітную сетку нейкі час любаваўся яркім месячыкам на небе. Прыгадаў гаспадыню з дзіўнаватым, як танец, прозвішчам Лявоніха і адчуў ніякаватасць, нават сорам за нястрыманасць у паводзінах, за невясёлыя думкі, месцамі абразлівыя. Толькі цяпер, з асалодай удыхаючы цёплы водар ночы, прыгадваючы гасціннасць гаспадыні, змог убачыць сябе зводдаль. Жудасна зрабілася і сорамна за сябе, за неразумную фамільярнасць да харошага і сціплага чалавека. Падчас вячэры жанчына, апусціўшы вочы, моўчкі слухала, ківала галавой, падкладвала ў яго талерку блінцоў, тактоўна не заўважала пыхлівую фанабэрыстасць госця. Калі стала халаднавата, вярнуўся ў ложак і з галавою зашыўся ў цёплую коўдру. У думках яшчэ доўга падбіраў словы, якія скажа гаспадыні