Пераслед мінулага. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич страница 10
![Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич](/cover_pre1370517.jpg)
Юрый Люты павярнуўся набок, выпіў таблеткі і бліжэй да ночы заснуў. Пад дзеяннем лек ён перастаў думаць пра ўрачоў, пра жонку, пра ўсё на свеце. Думкі і ўспаміны хутка згасалі пад уплывам стомленага розуму, а цяжкія павекі закрывалі вочы. Мужчына пагрузіўся ў моцны сон і спакой. Побач ціха драмаў рыжы кот.
2
У календары застаўся апошні тыдзень кастрычніка. З самай раніцы з’явілася халоднае белае сонца. На цёмных голых галінках і жоўтай лістоце віселі празрыстыя кроплі ўчорашняга дажджу. У поўным маўчанні рухаліся хмары. У нізінах тонкім пластом лунаў густы туман, а жоўтая трава яшчэ больш прыпала да сырой зямлі. Рэдкае чырыканне аселых птушак стала бедным і нязвыклым. Шэрая хвалістая вуліца быццам яшчэ спала, хоць у старых хатах ужо тапталіся людзі. Ціха, па-асенняму змрочна было ў вёсцы.
На світанні Юрый Люты ўжо хадзіў па дому. Пасля моцнага і здаровага сну, падмацаваўшыся сняданкам, ён збіраў сябе на шпацыр. Яго твар яшчэ выглядаў сонным і стомленым, але ў целе адчувалася бадзёрасць, а думкі прагнулі новых прыгод. Мужчына больш не хацеў проста ляжаць, а хацеў хадзіць і дзейнічаць. Раптоўнае натхненне падказала яму заняцца любімай справай. Ён цёпла апрануўся, на плячо павесіў чорную сумку, у якой ляжаў фотаапарат, і выйшаў на двор. Фота-відэапрылада, на якую ён збіраў больш за год, цяпер магла зафіксаваць усё тое, што чалавечая памяць не змагла б з выразнасцю запомніць, усё тое, што хутка знікала перад вачамі. Яму не прыйдзецца стаяць з мальбертам у холад, у дождж – у непагоду ён мог пісаць карціны дома, з фатаграфіі. Юрый браў нейкую частку здымка і пераносіў яе на палатно, змешваючы са сваімі ідэямі, ствараючы такім чынам новую ілюстрацыю.
Юрый Люты выйшаў на двор разам з катом. Паветра было свежае і прахалоднае. Яно абуджала сілы і дух у чалавечым целе. Перш за ўсё Юрый выпусціў сваіх дамашніх птушак з зачыненага памяшкання, пакарміў іх. Рыжы кот ішоў за гаспадаром. Юрый выйшаў за веснічкі, гадаванец рушыў услед за ім. Аднак, калі Юрый ступіў на дарогу, Рыжык адразу