Пераслед мінулага. Дмитрий Максимович Акулич
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Пераслед мінулага - Дмитрий Максимович Акулич страница 11
Юрый Люты падышоў да варотаў і першым загаварыў:
– Добрай раніцы!
– Вітаю, Юрась! – адказаў Дзмітрый Янчанка, – А ты куды ў такую рань?
– Да ракі. Трэба нешта сфатаграфаваць. Зараз, у такі час, калі раніцай усё прачынаецца, можна адшукаць прыгожае. Я не павінен гэта прапусціць…
Дзмітрый толькі ўсміхнуўся і паспешліва расчыніў драўляныя цёмныя вароты. А Юрый ціха дадаў:
– Рака зараз спакойная, змрочная…
– Там, уздоўж ракі, вады шмат. Не патані ў балотах! – казаў Янчанка, адыходзячы да машыны, – Табе б з правага боку зайсці, з кургана, дзе вузка. Ну, трэба будзе на тое месца ў сезон на рыбалку як-небудзь з'ездзіць!
Дзмітрый Янчанка сеў у машыну, выехаў з двара і спыніўся ля дарогі. Ён не глушыў рухавік чорнага красовера, хутка выйшаў з аўтамабіля і паправіў шапку, якая хавала яго залысіну. Мужчына цяпер чакаў жонку, якую трэба было па дарозе падвезці да аўтобуснага прыпынку. Галіна заўсёды збіралася ў дарогу павольна, быццам не заўважала часу. Ёй было ўсё роўна: яны збіраюцца да дзяцей у госці, ці ў лес за грыбамі, ці проста ў гарадскую краму за пакупкамі – муж заўсёды доўга стаяў ля аўтамабіля і пазіраў на гадзіннік. Часам рабілася так, што з-за сваёй марудлівасці Галіна спазнялася на аўтобус, і Дзмітрыю даводзілася везці каханую да наступнага прыпынку або да самага горада, да самай работы. У такія моманты ён прыязджаў на сваю работу не своечасова і атрымліваў вымову. Нягледзячы на тое, што слабахарактарны муж быў трохі злы на Галіну, ён усё ж не крычаў на яе. З крыўдай у мяккім голасе ён казаў ёй, што ў наступны раз яна пойдзе на работу пешшу. Але Галіна ўспрымала яго крыўдлівыя словы як пустое, як раздражненне пачуццяў, не надаючы ім вялікага значэння.
З замужжа і да пачатку вайны Галіна Янчанка працавала паштальёнам у родным пасёлку. А пасля вайны, калі ад пасёлка амаль нічога не засталося, яна ўладкавалася працаваць у гарадское паштовае аддзяленне. Аднак, нягледзячы на гэта, яна не змагла адпусціць родных аднавяскоўцаў ад сябе. У зімовы час Галіна ўсё часцей брала на сябе нескладаную працу, каб паштовы аўтамабіль не заязджаў у Боркі. Яна сама прывозіла ў вёску лісты і газеты. Любіла прайсціся