Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 17
– Што за прыгажосць? – углядалася ў прадметы Сінька.
– Прамавугольныя, квадратныя, яркія, бліскучыя. І пахнуць даволі рэзка, незвычайна, але прыемна, – апісала свае назіранні Зялёнка.
Яна хацела сказаць яшчэ нешта, але ў залу ўвайшла захавальніца скарбаў. Дзеці-іншапланетнікі залюбаваліся ёю: прыгожая, вытанчаная, яна валодала нейкай асаблівай прыцягальнасцю, якая адчувалася ў яе ласкавай усмешцы, прыемным голасе, унутранай энергіі. Спадарыня ўзяла адну каштоўнасць і раскрыла яе. Вухуцяне нібыта цуд пабачылі! Паміж дзвюма часткамі цвёрдай асновы, якая расхінулася ад чароўнага руху яе пальцаў, утварыўся шапаткі вадаспадзік з тонкіх бялюткіх слаёў. У ім на імгненні з’яўляліся і знікалі выявы. Потым слаі зноў шчыльна ляглі і цвёрдая бліскучая аснова закрылася, схаваўшы цуд.
– Новая, прыгожая, шыкоўная! – расказвала пра каштоўнасць захавальніца скарбаў. – Забірай!
Улада ўзяла гэты цуд, спадарыня запрасіла дзяўчынку сесці за стол і разгледзець іншыя чароўныя рэчы, а сама выйшла.
– Што там мільгала ўнутры? – запыталася Мінола, паказваючы на каштоўнасць, якую Улада трымала ў руках.
– Малюнкі! – патлумачыла дзяўчынка.
– Я не паспеў разгледзець іх, а так хацелася! – уздыхнуў Рудаш.
Улада загадкава ўсміхнулася, адным спрытным рухам зноў раскрыла каштоўнасць і паклала на стол. На белым фоне іншапланетныя дзеці са здзіўленнем убачылі маленькую рудую істоту, а побач – некага вялікага, карычневага.
– Хто гэта? – запыталася Сінька, разглядаючы малюнак.
– Наколькі я разумею, лісачка Красуня і мядзведзь.
– Ты іх ведаеш? – удакладніла Зялёнка.
– Пакуль што не, але хачу пазнаёміцца, – адказала дзяўчынка.
– І мы хочам. Але як іх знайсці? Дзе яны жывуць? – распытвалі Мінола і Рудаш.
– Прама тут, у гэтай каштоўнасці! – падміргнула Улада.
– Колькі таямнічасці! Растлумач ужо, што тут да чаго! – падскоквала ад нецярплівасці Зялёнка.
– Што за цуд і як ім карыстацца? – імкнулася высветліць Сінька.
– Гэта кніга, сябры мае!
– Вельмі цікавая рэч! – нарэшце выказаўся і Вухуцік. – Памятаю, калі ў мінулы раз я гасцяваў на Зямлі, мы з Уладай чыталі кнігі. Гэта ж цэлы сусвет! Там цудоўныя гісторыі, незвычайныя героі, дзівосныя прыгоды… Мне так падабалася па вечарах перад сном слухаць казкі! Дарэчы, вандрульня́, у якую мы з вамі любім гуляць, была ў адной з кніг.
Улада пагартала новую кнігу і задаволена паведаміла:
– І тут ёсць забаўка! Называецца «Квэст па Дзівосным лесе». Абавязкова згуляем вечарам! «Прыгоды лісачкі Красуні» пачнём чытаць сёння ж, але адной кнігі мала. Што б нам яшчэ ўзяць? Выбірайце, сябры!
Вухуцяне выскачылі з заплечніка на стол, каб лепш разгледзець скарбы. Яны падымалі вокладкі, шапацелі старонкамі, спрабавалі ўтвараць такі ж вадаспадзік, як захавальніца скарбаў, разглядалі