Планета ў падарунак. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Планета ў падарунак - Людмила Рублевская страница 19
– Ужо не той узрост, каб жыць пры бацьках, – сказала тады старэйшая сястра, – яна знаёмага запросіць, а вы ў шчыліну падглядваць будзеце! Сучасныя мужчыны ў тую хату, дзе старыя бацькі, не пойдуць! Жанчыне ў трыццаць пяць гадоў трэба жыць адной, асобна.
І маці пагадзілася з сястрою. Гм-м, пагадзілася… Зялёнае… жоўтае… чырвонае… міргаюць вочкі святлафора. Вось што… Яна адвярнулася ад акна. Вячэра? У халадзільніку пельмені гастраномныя, кавалак сыру. Ды што прыдумляць, калі на вакзале ёсць буфет! Можна выпіць кефіру, з’есці які бутэрброд, і не трэба пасля мыць ніякага посуду, толькі апрануцца, прайсціся па свежым паветры… Накінула паліто на хатні халацік – у буфеце ж не распранацца! – хутчэй па звычцы падвяла чорным алоўкам вочы, падфарбавала вейкі. Усё! З пад’езда выйшла не спяшаючыся – дыхаць паветрам, дык дыхаць, – і неўзабаве злілася з людскім патокам, несціханым і мітуслівым (людзі ж тут, на прывакзальнай плошчы, у асноўным прыезджыя), а ёй можна і не мітусіцца, ёй няма куды спяшацца.
У вакзальным буфеце яна стаяла ў чарзе за высокім мужчынам у скураной кепцы, нацягнутай на самыя вочы, і звярнула на яго ўвагу толькі таму, што ён моўчкі прапусціў яе ўперад.
– Вы што? – не зразумела.
– Хм-м… нічога! Я не спяшаюся.
– Я таксама… – Але звярнулася да буфетчыцы: – Кефір, адну шклянку, і два бутэрброды з сырам.
– Кавы з малаком не бярыце, – пачулася ззаду. – Лепш мінералку. Кава халодная.
Гаварыў мужчына ў скураной кепцы, яна гэта адчула не азіраючыся.
– Што далей? Два бутэрброды з сырам?.. – нецярпліва паўтарыла прадаўшчыца.
– Каву з малаком і яшчэ пірожнае. Можна эклер.
Падала прадаўшчыцы грошы, з талеркай і шклянкай кефіру пайшла да свабоднага століка. Кава! Яшчэ трэба ўзяць каву!
– Ваша рэшта і кава. – Мужчына ў кепцы паставіў на столік шклянку з кавай, паклаў побач рэшту, пайшоў да стойкі. Праз хвіліну вярнуўся са шклянкай мінеральнай вады.
– Вы не супраць? Дарэмна адмовіліся ад мінералкі…
Патхнула тытунём. Яна зрэдку і сама была не супраць узяць цыгарэту, але тут быў нейкі асаблівы непрыемны рэзкі пах. Моўчкі адглынула са шклянкі з кефірам.
– Значыцца, не супраць?
Ёй хацелася абурыцца: нельга ж быць такім неадчэпным! Падняла вочы. Мужчына шырока ўсміхаўся. Зубы былі пракураныя ці мелі жаўтаваты колер ад прыроды.
– А вам пасуе.
– Што