Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 3

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:

Скачать книгу

і збіральніцкай дзейнасці, змешчана мноства легенд, паданняў, апавяданняў, прымхаў і забабонаў, запісаных у паўднёвых раёнах Слуцкага павета. Гэтыя апісанні даюць магчымасць узнавіць малюнак духоўнага свету беларускага сялянства дарэвалюцыйнага перыяду з яго станоўчымі і адмоўнымі бакамі.

Нягледзячы на вялікі ўклад А. Сержпутоўскага ў развіццё беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі, мовазнаўства, яго жыццё, навуковая і літаратурная дзейнасць даследаваны недастаткова. Няма вычарпальных прац, у якіх быў бы дадзены глыбокі аналіз навуковай дзейнасці вучонага, ацэнены яго ўклад у славянскую і айчынную фалькларыстыку. Нешматлікія рэцэнзіі на яго працы не раскрываюць методыкі, прынцыпаў збіральніцкай і даследчай дзейнасці Сержпутоўскага, не ўвязваюць яго працы з дасягненнямі фалькларыстычнай і этнаграфічнай навукі. Не вывучаны яго светапогляды і грамадская дзейнасць. Па-за ўвагай даследчыкаў засталіся многія рукапісныя працы вучонага, якія захоўваюцца ў архівах Расіі і Беларусі. А між тым гэта спадчына мае вялікае навуковае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Аб жыцці і творчасці А. К. Сержпутоўскага можна даведацца з нарыса В. К. Бандарчыка і А. С. Фядосіка (выдадзены ў 1966 г. у выдавецтве «Навука і тэхніка»). У ім сцісла характарызуюцца апублікаваныя вучоным фальклорныя зборнікі, раскрываюцца адносіны збіральніка да новых з’яў у народнай творчасці. Асаблівы акцэнт зрабілі аўтары на творах сацыяльна-палітычнага напрамку і, на жаль, значна менш месца ўдзялілі творам, якія адлюстроўваюць маральна-этычныя і сямейныя праблемы. Недастаткова, на наш погляд, раскрыта ў нарысе месца Сержпутоўскага ў славянскай фалькларыстыцы, адсутнічаюць супастаўленні яго прац з вынікамі дзейнасці іншых беларускіх фалькларыстаў.

Асобныя бакі збіральніцкай, навуковай дзейнасці А. К. Сержпутоўскага разглядаліся ў свой час у працах В. К. Бандарчыка[1], І. К. Германовіча[2], Л. Р. Барага[3], М. Я. Грынблата[4], К. П. Кабашнікава[5], I. М. Лушчыцкага[6], М. Р. Ларчанкі[7]. Аднак большасць названых вышэй даследчыкаў выкарыстоўвалі матэрыялы Сержпутоўскага толькі ў сувязі з даследаваннем пэўных праблем і не разглядалі ролю вучонага ў развіцці беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі, не звярталіся да архіўных крыніц.

У апошняе дзесяцігоддзе з друку выйшлі кнігі «Палескі дзівасіл. Беларускія народныя прыказкі, прымаўкі, выслоўі» (2005), «Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (2009), «Гняздоўе белых буслоў. Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (2010), «Чароўны човен. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета» (2012), якія раскрываюць збіральніцкую, навуковую, даследчую дзейнасць славутага беларускага вучонага.

У аснову працы, якая прапануецца ўвазе чытачоў, пакладзены зборнікі А. К. Сержпутоўскага «Сказки и рассказы белорусов-полешуков» (1911), «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павету» (1926), «Прымхі і забабоны

Скачать книгу

1

Бандарчык В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мінск, 1964; Ён жа. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. Мінск, 1970; Ён жа. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі. Мінск, 1972.

2

Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы. Мінск, 1985. С. 83–93.

3

Бараг Л. Р. Беларуская казка: пытанні вывучэння яе нацыянальнай самабытнасці параўнальна з іншымі ўсходнеславянскімі казкамі. Мінск, 1969. С. 269.

4

Гринблат М. Я. Этнография и фольклористика в БССР за 30 лет // Наука в БССР за 30 лет. Минск, 1949. С. 503–518.

5

Кабашнікаў К. П. Беларуская казка ў казачным эпасе славян. Мінск, 1968. С. 27.

6

Лушчыцкі І. М. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі Беларусі ў другой палавіне XIX веку. Мінск, 1958. С. 367.

7

Ларчанка М. Р. На шляхах да рэалізму. Мінск, 1958. С. 231.