Мястэчка. Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мястэчка - Мікола Адам страница 11

Мястэчка - Мікола Адам

Скачать книгу

у нейкім сэнсе, высакароднага. Бо заступіўся за дзяўчыну. Нязграбна і па-дзіцячаму, але заступіўся. Не спалохаўся, як звычайна, хоць і шуснуў у плечы, але не пабег, як заўсёды. Увогуле перавёў стрэлкі на сябе. Хутчэй за ўсё менавіта такія, як Коля, ціхія і незаўважныя ў жыцці, здзяйснялі геройскія подзвігі на вайне. А падобныя да Хвалея пераходзілі ад страху на бок ворага і стралялі па сваіх.

      – Як ён? – спытала Даша сяброўку, якая сядзела на кукішках, падняўшы галаву Пінокіа, і выцірала насоўкай яго кроў, што выцякала з пабітага рота.

      – Ды не ачомваецца, катурхай не катурхай, – адказала Таня.

      – Пэўна трэба папляскаць па шчоках, – прапанавала Даша.

      – Ну папляскай, а я баюся, – адмовілася Таня. – Яшчэ невядома, што там у яго ў роце. Можа, толькі горш будзе.

      – Горш ужо не будзе, – апусцілася на кукішкі і Даша, злёгку стукнула пацярпелага па правай шчацэ. Той неяк жаласна, як шчанятка, застагнаў. Даша заціснула тады яго нос рукой.

      – Ты чо робіш? Ён жа задыхнецца! – стукнула Таня па Дашынай руцэ.

      – Ачуняе, наадварот, – запярэчыла тая, – ад недахопу кіслароду.

      Пінокіа закашляўся, яго рукі пацягнуліся да Дашынай рукі, што замінала яму дыхаць. Вочы расплюшчыліся.

      Адкашліваючыся, выплёўваючы згусткі крыві і абломкі зламанага зуба, з дапамогай дзяўчат, Пінокіа падняўся на ногі.

      – Табе ў медпункт трэба, – параіла яму Таня. – Калі хочаш, мы цябе праводзім, усё адно на ўрок спазніліся.

      – Не трэба, дзякуй, – усё яшчэ кашляючы, адказаў Коля.

      – Чо не трэба? – настойвала Таня.

      – У медпункт не трэба, – растлумачыў юнак.

      – Але кроў трэба неяк спыніць…

      – Сама спыніцца.

      – Не сама, – заявіла Даша. – Пойдзем спачатку памыешся, а потым пракладкай заціснеш. Толькі капюшон на вочы нацягні, каб не свяціцца.

      Утрох яны ўвайшлі ў школу. Прывіталіся з дзядзькам Пецем, які трымаў вахту з нязменнымі крыжаванкамі на стале.

      – Званок для каго празвінеў? – палічыў абавязкам зрабіць заўвагу вучням дзядзька Пеця для падтрымкі ўласнай значнасці.

      – Для настаўніка, – адгукнулася Таня.

      – Груба, – вымавіў дзядзька Пеця і дадаў: – Але вымушаны пагадзіцца, што дакладна.

      – А то, – падтрымала сяброўку Даша. Яна своечасова падхапіла Пінокіа, які раптам захістаўся, кіруючы да кута калідора на лесвіцу. Пінокіа, робячы няўпэўненыя крокі, ледзь не паваліўся сякеркай. Падстаўленае Дашына плячо выратавала яго ад магчымага пабітага носа. Аднак Дашы зусім не падабалася цягнуць на сабе не такога ўжо і лёгкага, як здавалася на першы погляд, заступніка.

      – Блін, Пінокіа, – асела яна, – ты хоць дапамагай мне мала-мала, варушы поршнямі.

      – Прабач, Даша, – прашаптаў Пінокіа, – галава закружылася.

      – А жопа ў цябе не закружылася? – вырвалася ў дзяўчыны.

      Таня падставіла сваё плячо. Ужо не так цяжка. Удваіх яны давалаклі Колю да жаночай

Скачать книгу