Мястэчка. Мікола Адам

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мястэчка - Мікола Адам страница 4

Мястэчка - Мікола Адам

Скачать книгу

Кастальцава і цыгарэта вывалілася з рота, так уразіў хлопца яе знешні выгляд.

      – Прывітанне, Кастальцаў! – мінаючы яго, сказала Даша.

      – Прывітанне, – праводзячы доўгім позіркам дзяўчыну, прамямліў той.

      Адзін Хвалей не разгубіўся і не напружваў мозг.

      – Зыр, Белая счарнела! – паказваючы пальцам на Дашу, выгукнуў ён. – Часам яны вяртаюцца! – кінуў ёй наўздагон.

      – Пайшоў ты, Хвалей! – азвалася Даша і паказала яму сярэдні палец.

      – Чо сказала, аўца?! – кінуўся за Дашай Хвалей, але тая ўжо схавалася за дзвярыма Дома культуры.

      – Чо гэта было? – лыпаючы вачыма, быццам пазбаўляючыся ад наслання, спытаў Кастальцаў у Хвалея.

      – Белая выйшла з пекла, – прабубніў Хвалей.

      – Яна чо, дура?

      – Відавочна, што не разумная.

      – Чуеш, а ёй так лепш, – раптам выказаўся Кастальцаў, прыкурваючы цыгарэту, прапанаваную Хвалеем. Той, не разумеючы, утаропіўся на сябра. – Зараз яна стала сабой, баран, – засмяяўся Кастальцаў.

      – Мутантам, ці што? – прыдумаў Хвалей.

      – Сам ты мутант, – смяяўся Кастальцаў. – Фантазію ўрубі…

      – А-а-а, – працягнуў Хвалей, нібыта зразумеў, што меў на ўвазе Кастальцаў, і засмяяўся таксама.

      Даша прывіталася з вартаўніком Віцькам, не старым яшчэ і прыемным на выгляд дзядзечкам, які сядзеў на сваім нязменным месцы за вахтавым сталом, у кепцы, што хавала раннюю лысіну, увайшла ў танцзалу, якая мігацела рознакаляровымі агнямі, і задрыгалася разам з усімі, пакуль на яе не звярнулі ўвагу. Яна лавіла на сабе здзіўленыя позіркі, захопленыя, пагардлівыя, нават юрлівыя, стаўшы цэнтрам сусвету, але паводзіла сябе так, быццам нічога не бачыла, і ўсё ж адчувала неверагоднае задавальненне.

      Паўловской у зале Даша не знайшла, колькі ні шукала вачыма. Пэўна, яшчэ не прыйшла, але прыйсці абяцала. Нібы ў пацверджанне яе думак, Таня паўстала з ніадкуль, захоплена вылупіўшы вочы на сяброўку. Яна не магла не падтрымаць Дашу, хоць асабліва і не верыла ў тое, што дзяўчына адважыцца на падобнае. Але Даша апраўдала ўсе яе чаканні.

      – Слухай, клёва! – пракрычала Паўлоўская Дашы на вуха, маючы на ўвазе яе знешнасць. – Пойдзем адгэтуль! – паклікала за сабой, паколькі не жадала псаваць уражанні дрэннай музыкай, якая ніяк не падыходзіла да новага іміджу сяброўкі. Гэта ж не «Токіа-гатэль» і не «Слот» – любімыя Дашыны гурты.

      – Куды? – разгубілася Даша. У вобраз-то яна ўвайшла, але не ведала, што з ім рабіць далей.

      – Убачыш, – цягнула за сабой Таня.

      Дзяўчаты без шкадавання пакінулі танцпляцоўку з незразумелымі гукавывяржэннямі, названымі сучаснай музыкай, прашмыгнулі ў левае крыло і падняліся па крутой драўлянай лесвіцы з разьбянымі парэнчамі на другі паверх, дзе мясціліся прыёмная і паміж прыёмнай метадычныя кабінеты. У адным з іх расслабляліся

Скачать книгу