Літвінская кухня. Кухмістр Верашчака

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Літвінская кухня - Кухмістр Верашчака страница 6

Літвінская кухня - Кухмістр Верашчака Электронная кнігарня

Скачать книгу

такога не каштаваў, але чамусьці хочацца верыць, што менавіта такую страву і трэба прызнаць кананічнай, самай сапраўднай крывіцкай. Можа быць, яго варта назваць «бацвінне a», або «бацвінне па-дзісенску»? Хай бы за гэтую ідэю ўхапіліся землякі Ластоўскага ды Драздовіча з былога Дзісенскага павету, багатага калісь на містыку і аўтэнтыку, мусіць, яшчэ з часоў, калі тут моцна і яскрава, як мала дзе яшчэ ў краіне, сутыкнуліся полацкі і літоўскі ўплывы. Бадай, праз недахоп месца і часу адкладзем пакуль фантазіі, якой бы магла быць рэгіянальная дзісенская кухня…

      Такім прыгожым убачыла бацвінне мастачка Алеся Галота

      Бацвінне

      450 г касцей для булёну

      2 л вады

      1 сярэдняя морква

      1 корань пятрушкі (або сельдэрэя)

      1 цыбуліна

      3 сярэднія бульбіны

      Соль паводле смаку

      1–2 бабкі (лаўровае лісце)

      Па 3–5 гарошын чорнага перцу і «англійскага зелля» (духмянага перцу)

      1 добры пук бацвіння з маладымі бурачкамі

      Па 1 невялічкім пучку зеляніны: зялёная цыбуля, пятрушка і кроп

      1 ст. лыжка тлушчу

      2 ст. лыжкі мукі

      ½ шклянкі смятаны

      3 вараныя яйкі

      Прамыць косці, заліць халоднай вадой і давесці да кіпення. Зняць шум, праварыць яшчэ 1 хв., дадаць моркву (кубікамі або таркаваную на грубай тарцы), пакрышаны корань пятрушкі, пасераваную цыбулю, пакрышаную бульбу, соль і спецыі. Варыць, пакуль бульба не зробіцца мяккай (каля 15 хв.) Добра прамыць бацвінне, пакрышыць, апарыць (або праварыць 2–3 хв.). Дадаць у суп бацвінне і добра прамытую і пасечаную зеляніну і варыць яшчэ 8-10 хв. На патэльні растапіць тлушч, пакласці муку і, падліваючы крыху булёну, варыць да ўтварэння густога пюрэ (або змяшаць муку з невялікай колькасцю вады ў аднародную пасту, потым дадаць смятаны, старанна перамяшаць), якое дадаць да супу за 1–2 хв. да канца гатавання. Дадаць смятану і палавінкі (або чвэрткі) вараных яек. Падаваць гарачым

      Лапеня па-літоўску

      1 добры пук бацвіння (буракоў, рэпы, шчаўя, шпінату і г.д.)

      2 л. вады ці ялавічнага булёну

      3 ст. лыжкі панцаку (ячных круп)

      2 бульбіны

      Соль паводле смаку

      120 г. смажанага бекону

      ½ шклянкі смятаны

      Прамыць і асушыць бацвінне, пакрышыць, заліць гарачай вадой і давесці да кіпення. Зліць ваду. У кіпень ці гарачы булён скласці бацвінне, прамыты панцак, накрышаную кубікамі бульбу, соль. Варыць да мяккасці бульбы. Дадаць падсмажаны бекон – скрылькі разам з топленым тлушчам. Падаваць гарачай са смятанай.

      Кансерваванае бацвінне на зіму

      Маладыя бурачкі разам з бацвіннем

      Лімонная

Скачать книгу