Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата. Людміла Рублеўская

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская страница 2

Прыгоды Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата - Людміла Рублеўская Электронная кнігарня

Скачать книгу

Хвэлька! Не кажы глупства. Бутрым ніколі б не…

      – Пані Саламея!

      Пані страпянулася, заазіралася, яе ўсхваляваны твар асвяціўся надзеяй. Расштурхоўваючы натоўп, да госці набліжаўся малады пан – з тых, пра каго кажуць, падэшвы на хаду адарве. Ладная пастава, блакітныя вочы, пшанічны чуб, светлыя вусы, шабля пры баку драпежна паблісквае каменнямі на дзяржальне – укусіць увобмірг, як што. Гарэзная ўсмешка часам рабіла пана падобным да васямнаццацігадовага шкаляра, які напускае ў пакой злога прафесара налоўленых на могілках варон. А часам вусны іранічна крывіліся, і іх уладальнік здаваўся зусім сталым, быццам выпіў не адну чару воцату з рук Фартуны. Жанчыне ў вышытай срэбрам сукенцы пан усміхаўся радасна, але й трохі вінавата. Яго абагнаў чарнавокі хударлявы хлопчык гадоў дзесяці, апрануты ў акуратны камзол з залатымі галунамі і таксама з шабляй пры баку. Хлопчык намагаўся паводзіцца годна, паважна, каб адразу казалі – “во, які дарослы!”, але не вытрымаў, працягнуў рукі і кінуўся да кабеты.

      – Мама! Сястрычка!

      – Алесік! Родненькі! Пан Вырвіч! Пранціш!

      Светлачубы пан Вырвіч паспеў трапна даць выспятка нейкаму падшыванцу, які цэліў да пакінутых без прыгляду куфраў, прыабняў жанчыну з дзіцем, потым паляпаў па плячы расчуленага Хвэльку, што паўтараў, як узмужнелі шаноўны пан Пранціш ды паніч Аляксандр… Нават партовыя чайкі пачалі крычаць нешта больш лагоднае.

      – А вось яна якая, наша паненка Сафійка! Ліцвіначка-красачка!

      Малады пан падхапіў на рукі дзяўчынку ў карункавых спаднічках, каб даць магчымасць пані Саламеі расцалаваць сына. Падняў малечу перад сабой:

      – Вочы дакладна таткавы!

      Сафійка сярдзіта ўтаропілася ў аблічча незнаёмага дзядзькі і трапна пацэліла далонькай яму ў лоб.

      – Пусці!

      Атласны туфлік нарэшце зваліўся на брукаванку, пакрытую рыбінай лускою і сухімі водарасцямі.

      – І характар таткавы! Зерне ад каласка!

      Дзяўчо, гатовае зараўці, забраў Хвэлька, прыгаворваючы, што вось жа, якая дактароўна Баўтрамеева Лёднічанка не гжэчная паненка расце, жаніхоў усіх у свой час распалохае, калі гэтак жа, як дзядзьку Вырвіча, біць па лбе будзе.

      – А дзе Бутрым?

      Пытанне прагучала са збялелых вуснаў жанчыны ціха, нібыта яна баялася пачуць адказ. У сініх вачах плёскалася такая трывога, што праўдзівы рыцар адразу ж заазіраўся б – каго выклікаць на двубой?

      – Не хвалюйцеся, пані Саламея, з Баўтрамеем усё добра, – паспяшаўся запэўніць кабету пан Вырвіч, адводзячы вочы. – Жывы, здаровы… З ніякімі Пандорамі не закруціў. Заняты навукай.

      – Пан бацька ў лабараторыі! Доследы робіць! – з гонарам выкрыкнуў чарнавокі Алесь, рука якога так учапілася за рукаў матчынай сукенкі, нібыта баяўся – выпусціць, і адразу ж зноў застанецца адзін.

      Саламея спахмурнела, расчараванне ценем лягло на вытанчаныя рысы.

      – Чакай… Я адчуваю, нешта тут не

Скачать книгу