Дыялогі з Богам (зборнік). Валянцін Акудовіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч страница 8

Дыялогі з Богам (зборнік) - Валянцін Акудовіч Я кнігу маю

Скачать книгу

style="font-size:15px;">      Урэшце так яно і атрымалася. Аднойчы раніцай адразу за мястэчкам мы ўбачылі нешта такое, ад чаго капелюшы паляцелі з галоў.

      Як потым засведчылі вучоныя, наша гара была нават на некалькі сантыметраў вышэйшая за Джамалунгму, і пра Джамалунгму хутка ўсе забыліся, бо яна ўжо не лічылася паперадзе ўсіх.

      З тае пары самыя дужыя мужчыны свету (і нават сёй-той з пінгвінаў) едуць да нас, каб адсюль ускараскацца на нябёсы. Мала каму з іх шанцуе дапнуцца да зораў, аднак здараюцца і шчасліўчыкі. Пра іх назаўтра пішуць у газетах, і той чалавек, што апынуўся гарой, тады злуецца на газеты і зайздросціць ужо не толькі абранцам нябёсаў, але і нягеглым пінгвінам…

* * *

      Няма чаго і казаць, як нам да гонару, што сёння нашае мястэчка ведаюць ва ўсім свеце! Адно што кепска – цень ад гары надта ж цяжкі і доўгі. Таму мы ходзім сагнутыя крукам і сонца, лічы, не бачым, акрамя як самым падвячоркам акрайчык.

      Недарэкі

      Па той бок рэчкі жылі адны людзі, а па гэты – зусім іншыя. Праўда, мы ніяк не маглі ўцяміць, чым яны розніліся паміж сабой.

      Начасцей адны з другімі спрачаліся наконт рэчкі.

      – Куды вашай смярдзючцы да нашай чысцюлі, —пахваляліся адны.

      – Брахуны вы, – крычалі з другога боку. – Нідзе болей няма такой рэчкі, як наша. Спытайцеся людзей.

      – Што праўда, то праўда. Цудоўная рэчка, – сведчылі мы і веславалі як мага хутчэй.

      – Ну вось, чулі? – цешыліся адныя.

      – А мы вам што казалі,– крычалі другія і шпурлялі на той бок камяні…

      Бачыць Бог, мы не хлусілі. Рэчка сапраўды была прыгожай.

      Ненавуковая субстанцыя

      Лепей за нас ніхто не ўмее нахіляцца. Я гэта не сам выдумаў, аб гэтым ва ўсіх падарожных кніжыцах напісана, і таму да нас шмат хто едзе.

      Жыве, скажам, чалавек на Барнэа, працуе, а потым пагартае падарожную кніжыцу і падумае сам сабе: нешта я даўно ні ў каго на карку не сядзеў. Трэба з’ездзіць туды, дзе самі нахіляюцца.

      І прыедзе да нас, і пасядзіць, а потым вернецца на сваё Барнэа і зноў працуе.

      Праўда, апошнім часам штосьці стала з намі рабіцца. Сёй-той пачаў саромецца свой карак пад чужую сраку падстаўляць. Столькі часу ганарыліся, а тут чамусьці трэба саромецца. Я гэтага аніяк не разумею. Тым болей, што інакш мы і не можам. Калі ў каго карак вызваліцца надоўга, дык ён нудзіцца, не ведае, навошта жыць, і нават, здараецца, вар’яцее.

      Натуральна, я не мог ухваліць тыя настроі, што раптам запанавалі сярод надта сарамлівых. Пакідалі работу і крычаць на кожным рагу: досыць зневажаць сябе перад усім светам!

      – Толькі таму свету і спраў углядацца, хто там сябе зневажае, – кажу я ім.

      А яны мяне не слухаюць і, дзе ні сустрэнуцца, распачынаюць дыскусію. Адзін прапаноўвае сланоў з Індыі завезці, каб замежныя аматары не на нашых карках, а на слановых гойсалі, другі раіць шыі намыльваць – маўляў, хто ні сядзе, дык адразу скоціцца, а нейкі аграном з Капыля

Скачать книгу