Час чумы (зборнік). Уладзімір Арлоў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Час чумы (зборнік) - Уладзімір Арлоў страница 12

Час чумы (зборнік) - Уладзімір Арлоў

Скачать книгу

людзi прыйдуць да нямецкіх замкаў. Мы кінулі дзіду ў раку. Гэта – вайна. Мы дамо столькі сотняў войска, колькі пальцаў на руках у цябе з тваім ваяводам і ў мяне.

      – Які знак паслаць вам, калі я пайду ў паход? – таймуючы радаснае хваляванне, спытаўся Валодша.

      – Будзем сачыць твае караблі на Дзвіне.

      Князь абняў літоўца і, удыхнуўшы кіслявы пах ягонай аўчыннай безрукаўкі, краем вока перахапіў раўнівыя позіркі кульгавага Збыслава і Васількі. Выпусціўшы з абдымкаў Рудзіса, ён гэтаксама моцна абняў Усеваладавых паслоў. Падлетак ажно па-дзіцячаму войкнуў.

      – Стольніка з чашнікам сюды! – загрымеў князь.

      – Грэх сёння бочку трайняку не разбіць!

      6

      Лекар вярнуўся ў Запалоцце, калі вадзянік ужо расклаў сваё халоднае вогнішча і над ракою папоўз туман. Дзітрых насвістваў крывіцкую песеньку.

      Пастаялец чакаў на старым бервяне пад тынам, там, дзе падворак апускаўся да Палаты. Чалавека, што сядзеў тут, нельга было згледзець з вуліцы. Убачыўшы лекара, Тэадорых, не тоячы нецярплівасці, ускочыў на ногі.

      – Gott mit uns! – прывітаўся кастапраў. Ад яго пахла брагай.

      Яны зайшлі ў хату, і Тэадорых зачыніў дзверы.

      – Бачу, ты вясёлы. Напэўна, не толькі ад віна? Лекар, муркаючы пад нос сваю песню, адсунуў засаўку і прыцягнуў з клеці збан хмельнага мёду.

      – Калі Міхайла памёр, кароль Вальдэмар раззлаваўся і шукаў вінаватых, – сказаў ён, наліваючы ў шкляніцы цёмна-бурштынавы трунак. – Але баярскі сын паверыў, што бацьку звялі са свету па каралеўскай волі. Га-га-га… Цяпер ён зробіць тое, чаго мы хочам.

      – Ты навучыў яго, калі трэба даць нашы лекі? Гаспадар кіўнуў.

      – Праўда, баярскі сын казаў, што кароль стаў падазроным. Ён часта здымае з пальца і кідае ў чару пярсцёнак, што прывезлі яму полацкія купцы. Камень з таго пярсцёнка забівае атруту.[8]

      – Мае лекі з краіны жаўтатварых людзей, якая ляжыць за гарамі і пустэльнямі. Дапасці той краіны можа адзін падарожнік з пяці, а вярнуліся толькі двое ці трое. Ад гэтых лекаў не ўратуе ніякі пярсцёнак, нават калі яго даў каралю сам Вельзевул.

      – З намі Бог. – Кастапраў зноў напоўніў шкляніцы. – Выпі, брат Тэадорых, і даставай сваё золата. Не, яно ўжо маё. Га-га-га… Дзе маё золата, брат Тэадорых?

      На стол з глухім стукам упаў цяжкі палатняны мяшэчак. Перакуліўшы шкляніцу ў рот, лекар выцягнуў з мяшэчка залаты і праверыў яго на зуб. Ужо не надта ўпэўнена трымаючыся на нагах, ён схаваў золата недзе за печчу.

      – Адну манету Дзітрых дасць удаве Агафіі з Млынавага завулка. Не, ён дасць ёй дзве манеты. За тое, што яна любіць старога кастаправа Данілу. I за тое, што цела ў яе белае, як пшанічная мука. А трэці залаты ён дасць ёй за тое, што… Га-га-га… Брат Тэадорых, ты любіш… га-га-га… – ён зрабіў непрыстойны жэст.

      Альбертаў пасланец глядзеў на лекара рысінымі вачыма. Ён падышоў да дзвярэй і зноў зачыніў іх на засаўку.

      – Ты

Скачать книгу


<p>8</p>

Гаворка ідзе найверагодней пра так званы безаарны камень, які ўтвараецца ў страўніку некаторых жывёл. Прадстаўнікі вышэйшых слаёў грамадства сярэднявечнай Еўропы, баючыся, што іх атруцяць, пад час застоліцы нярэдка кідалі ў келіх пярсцёнак з безаарным каменем або высыпалі туды загадзя натоўчаны парашок. Лічылася, што ад гэтага любая атрута, асабліва найбольш пашыраны тады мыш’як, траціць сваю сілу. Доследы сучасных біяхімікаў пацвердзілі, што безаарны камень у выніку хімічнай рэакцыі сапраўды робіць няшкоднымі мыш’як і арсеніды.