…І цуды, і страхі (зборнік). Вольга Бабкова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І цуды, і страхі (зборнік) - Вольга Бабкова страница 8

…І цуды, і страхі (зборнік) - Вольга Бабкова Галерэя «Б»

Скачать книгу

з татараў…пры которой справе на тот час маючы я, возный, стороною людей добрых шляхтичов двух в том князстве великом оселых, кн. Ахмета Шабановича, а другога также татарына кн. Куромшу Адамовича…

      Зразумела, што татары таксама рабіліся «героямі» розных здарэнняў, нароўні з іншымі месцічамі і прыбылымі сюды з іншых краёў. Так, менскія жыхары Ісуп Палелеевіч з сынам Раманам пакрыўдзілі не каго-небудзь, а саму бурмістравую з другой белой головой Настассяй Лахаўнай, калі тыя вярталіся до домов своих ад приятеля. Было яшчэ толькі за гадину перед вечером, і, напэўна, галава круцілася ад водару травеньскіх садоў, а сэрца было перапоўненае водгукамі сяброўскай размовы, калі знянацку з тылу да іх падскочыў тыранска, здрадецким способом малады татарын Раман – бесурманин, ды добывшы шаблю, параніў адну з кабетаў у руку. Пра татарскі нораў было вядома са словаў саміх татараў, калі, махаючы са свістам шабляй, тыя выкрыквалі пагрозы: забью, буду мордовать и на крыж разбивать!

      Татары называлі сябе князямі і шляхціцамі пачцівымі, служылі магнатам і заможнай шляхце, але і самі мелі (у абыход закону) на службе шляхту, а таксама зваяваных способом жовнерским чужаземнікаў. У рэестры зрабаванай у татараў маёмасці была запісаная чалядніца-маскоўка Феня Пекла.

      Замак

      Спусціўшыся з Новага рынку на Нізкі – на вуліцу Нямігу ці да ракі Нямігі, немажліва было не заўважыць брацкую царкву Святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе на той час служыў святар Васіль Манеўскі, а на цвінтары спачывалі месцічы. Вядома, прынамсі, з тэстамента жонкі Мацея Завішы – князеўны Паланэі Пашкоўскай – пра жаданне быць пахаванай у гэтай царкве. Праўда, у пачатку ХVII стагоддзя не было спакойна пад дахам бажніцы. Яе неаднойчы рабавалі да голых сценаў, цягнучы царкоўнае начынне па мастках праз Нямігу, апанаваныя сваёй праўдай гарадскія мужы (сярод рабаўнікоў значыліся і чальцы менскага магістрата). Захаваліся імёны дзвюх чарніц жаночага манастыра пры Петрапаўлаўскай царкве – ігуменняў Аўгінні Шэмбелоўны і Ульяны Нямцовічаўны, што жылі там ў 1640-х гадах.

      Ад царквы рукой падаць да пляцу, на якім месціўся Стары рынак, да крамак, да замкавых маста і брамы, праз якія можна было трапіць да самога Замка. Рынак – месца звыклое ў горадзе. Тут таўклася штодня бальшыня месцічаў і сялянаў з блізкіх вёсак ды фальваркаў. Тут можна было злавіць падданага-ўцекача, тут апроч куплі-продажы «купляліся» і «прадаваліся» гарачыя навіны і абвяшчаліся людям многим каралеўскія граматы. Месцы, куды возны прыбіваў копіі каралеўскіх граматаў ці баніцыйных лістоў, былі тыя, якія найчасцей наведвалі месцічы: ля варот крамных на рынку, на браме менскага Замка, у ратушы, у касцёле, у зборы евангелісцкім. Паступова Стары рынак саступіў свой статус Новаму рынку, але яшчэ доўга быў месцам зносінаў, пакуль не здрабнеў і не быў занядбаны сам Замак. Але пакуль тое здарылася, Замак заставаўся цэнтральнай часткай горада, у якой размяшчаліся замкавы суд і храмы, вязніца, дамы ваяводы і старосты, а таксама

Скачать книгу