…І цуды, і страхі (зборнік). Вольга Бабкова

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу …І цуды, і страхі (зборнік) - Вольга Бабкова страница 6

…І цуды, і страхі (зборнік) - Вольга Бабкова Галерэя «Б»

Скачать книгу

Аляксандра Крошынскага побач з халупамі ягоных падданых рамеснікаўмяшчанаў, якім князь забараняў плаціць падаткі на карысць горада, выклікаючы абурэнне магістрата. Непадалёк дзве мяшчанкі – Зафея і Ганна – трымалі арэндаю дом у пана Станіслава Ляшчынскага ды здавалі ў ім пакоі на паўгода. Пастаяльцы кабетам трапляліся розныя. Служэбніка Яраша Рэзана дзве гаспадыні напэўна запомнілі надоўга. Жывучы ў гасподзе пэўны тэрмін, новы жыхар еў, піў піва і мед кислы, прымаў у гасподзе гостей розных особ, але браў усё пераважна боргом (у пазыку), а пасля, не заплаціўшы, цішком зехаў у іншую гасподу, у дом плябанскага войта Марціна. Апроч таго, па начох меў нахабства вяртацца да былых гаспадыняў дый страляць з ручніц, выстрашваючы з дому зляканых кабетаў.

      На Траецкай гары месціліся хрысціянскія святыні, у тым ліку першы менскі касцёл з плябаніяй ды ставам побач. Менскі касцёл апроч іншага згадваецца ў судовых кнігах у звязку з гісторыяй забойства кн. Люмпарта Аўлачымскага. Менавіта каля касцёла слуга зямянаў Менскага ваяв. Станіслава Жука і Мікалая Ваўчка Станіслаў Богуш павінен быў … почавшы от дня недельного Троецы Светое… пры костеле менском католицком стоячы у каптуре з голою бронею учынок свои, то ест, забите на смерть небощыка Люмпарта Овлочымского невинное, перед кождымчоловеком, хто бы его о то спытал, вызнавати словы и явне почавшы от недели дня Светое Тройцы до шести недельных дней.

      Сярод іншых бажніц – паненскі кляштар пры царкве св. Тройцы канвенту св. Базыля, а таксама

      Увазнясенскі манастыр, сядзібы якога месціліся наводдаль ад дамоў і халупаў, якіх багата было на Траецкай гары. У канцы ХVI стагодздзя з Увазнясенскім манастыром было звязанае імя продка Фёдара Дастаеўскага – Стэфана, які пэўны час быў ягоным арандатарам. Жыццё манастыра павольна рухалася ў рытме свайго часу, супадаючы з рытмамі самога места. Так, у прытворы царквы Увазнясеньня Хрыстова трымалі прысягу манастырскія падданыя Якуб Раціборскі, Даніла Марціновіч і Амбражэй Кажамяка ў адказ на абвінавачванне іх у рабаванні цівуна князя Крыштафа Радзівіла Івана Татурчыча. Нібыта рабунак адбыўся на вуліцы Манастырскай, непадалёк царквы, і пацярпелы страціў грошы і адзенне сваё і чужое, якое пазычыў у пісара. Пасля прысягі княскі цівун забраў назад свае абвінавачванні ды прыгадаў, што быў у той вечар опилы, і тыя падданыя айца Пайсея не былі причынцами ягоных шкодаў.

      Гэтая падзея адбылася ў самым пачатку ХVII стагодздзя, а крыху пазней манастыр ізноў стаўся месцам няшчаснага выпадку. Манастырскаму ўрадніку Стэфану Пятроўскаму прыйшлося разбірацца з сынам менскага кушнера Васілём Яўхімовічам, які стрэліў ды пацэліў у дзвюх кабылаў прылепскіх падданых, якія на загад айца мітрапаліта Руцкага прыехалі да Увазнясенскага манастыра. Сам Васіль не стаў чакаць пакарання, а збег з манастыра в поле до лесу.

      Гасцяваў аднойчы на Траецкай гары ў доме Шчаснага Арэшкаўскага менскі кравец Федар Гурчын. Быў на той час сакавік, гадина, або две в ноч і вяртанне дамоў.

Скачать книгу