Мімікрыя. Аляксандар І. Бацкель

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель страница 6

Мімікрыя - Аляксандар І. Бацкель

Скачать книгу

па нейкай містычнай інэрцыі, якую немагчыма прадказаць, немагчыма прадпісаць і сплянаваць. Яна жыве, як паветра, як сьвежы вецер, гайдае галінкі, варушыць лістоту, гуляецца ў кутах дамоў.

      Інэса, здавалася, лёгка знаходзіла выйсьце, здавалася, не заўважала праблем… За тры гады ў Менску яна пасьпела зьмяніць пяць кватэр, тры працы й адно паліто, яе дзеці пабывалі ў дзьвюх ясьлях, дзякуючы маці й нянечцы навучыліся ангельскай мове, крыху чытаць і лічыць… Дзеці былі падобныя да кветачак: маленькія, яны чапляліся сваімі пялёсткамі за маці й празь яе цягнуліся вышэй, да промняў сонца.

      Інэса шмат чаго мяняла ў сваім жыцьці, але лёс сам знайшоў для яе працу – яна пачала атрымліваць грашовыя замовы на фатаграфаваньне сьвятаў, партрэтаў, мастацкіх твораў.

      Вось яна на вясельлі, адшчоўкала дзьве тысячы фотакартак, зь якіх апрацуе толькі сто ўдалых. Вось яна робіць фотапартрэты адной багатай сям’і. Вось яна, аддаўшы дзяцей на дагляд да суседкі, езьдзіць увесь ўік-энд разам з жаніхом і нявестаю па гарадох Заходняй Беларусі… Інэса пачала шмат часу аддаваць вязаньню дзіцячага адзеньня, шкарпэтак і рукавічак. І не пасьпелі азірнуцца, а яна ўжо атрымала замову ад піцерскага выдавецтва напісаць кнігу па вязаньні дзіцячых рэчаў, потым пачала за грошы даваць прыватныя ўрокі ў сябе дома для маладых мам, як вязаць ваўняныя пінетачкі немаўлятам, а потым у яе зьявілася колькі падлеткаў, якія вар’яцелі на мастацкай фатаграфіі.

      Жыцьцё адорвае прыемнасьцямі, дае сваю ласку, існуючы, як двухаблічны Янус, з аднаго боку – цяжкасьці, з другога – непаўторнае шчасьце, і невядома, які Янус будзе глядзець табе ў вочы, утульна лежачы на далоні, калі ты, падкінуўшы сваю манэту, ловіш яе ў кулак, а потым расьціскаеш пальцы.

Паветра

      Інэса шмат часу выдатковаўвала на тое, каб дасьледаваць сваіх сяброў, якія калісьці ёй падаваліся такімі незразумелымі, іншаплянэтнымі, незвычайнымі. Цяпер яна магла іх, крыху прааналізаваўшы, дэталізаваць, неяк растлумачыць для сябе іх сутнасьць, іх прыхільнасьць да стыхіі. Тое, што яна сярод іх трох была адзінаю дзяўчынаю, надавала пікантнасьці. Яна была быццам бы тая самая прыправа чырвонага гострага перцу ў моркву па-карэйску. І яна пра гэта ведала, таму часта заплюшчвала вочы на новасьпечаных сяброў/сябровак, якіх на іх агульныя пасядзелкі й літаратурныя вечары прыводзілі ці то Ян, ці то Вітаўт, зрэдзьчас і ўсё радзей – Гэня.

      У яе былі сваё асяродзьдзе, свая сям’я, і сёньня яна шмат разважала пра Вітаўта, чалавека, які зь дзяцінства быў настолькі паглыблены ў сваё мастацтва, што яму часта казалі старыя мастакі, каб ён затрымаў свайго ўнутранага мастацкага Моцарта, бо гэта адбіваецца на канцэптах, шкодзіць ягоным пэрформансам. Вітаўт сам для сябе абраў пэўны тэмп разьвіцьця, празь які сам і пакутаваў, бо надта сьпяшаўся зьдзейсьніць той ці іншы пэрформанс, тую ці іншую экспазіцыю, разумеючы, што які б шлях ён ні вызначыў, гэта быў ягоны пэрсанальны шлях, каторы трэба прайсьці да канца і ператварыцца ў сапраўднага каштоўнага вогненнага Фэнікса. Але, як пісалі некаторыя мастацкія

Скачать книгу