Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 14
Наташа падышла да мяне і пацалавала ў нос. Абдала водарам рамонкаў і гваздзікоў. Абслініла мой нос. Прыемна было. Кахае мяне гэтая жанчына. І я расплюшчыў шырэй вочы. Не прымружыў, як хацелася. Расплюшчыў. Расплюшчыў. Не стаў міргаць. Глядзеў. Аглядаў Натку ад пятак да макаўкі. Погляд мой віхурай пралятаў па яе даўгіх валасах. Пуржыў іх. Скручваў у парваныя струны. Прапаўзаў па чорнай радзімцы над вуснамі. Агінаў яе, як маленькі баркас. Раскачваў яго і цалаваў у засмок… Погляд стукаўся і перастукваўся цягніком. Пераскокваў і перацалоўваў мясцовасць.
– Учора.
– Вядома. Мы тады ездзілі ў Мірскі замак. Шпацыравалі сярод старажытнасці. Любаваліся. З вартаўніком Іванычам балбаталі. Ён на развітанне меч падарыў. Цяпер я – рыцар!
– Бачу ў тваіх вачах цёмныя колы. Зноўку ты гіпнатызуеш мяне, – нараспеў загаварыла Натка. – Ходзіш вакол. Вядзьмарыш. Аплятаеш сеткай, павук. Я паддаюся, паддаюся… Адказваю на гэтыя таямнічыя сігналы. Узлятаю да столі дырыжаблем.
– Р-р-р-р-р-р!.. – падхапіў я. – Буду, буду страшным. Кажу табе жахлівыя словы. І пішу на сценах ясныя сігналы!.. Гэта я – Сафа! Я – рыцар! Я – тваё каханне!
– Выцягні свой меч! – крыкнула Натка. – Рассячы сетку!
Я падбег ужо да стала і схапіў вялізарны кухонны нож. Па дарозе выпіў шклянку абрыкосавага соку. З’еў кавалак сасіскі. Пачысціў зубы. Паслухаў чыстую песню насценнай зязюлі. Паглядзеў тэлевізар.
Напісаў верш. Як раптам праз акно заскочыў сонечны трохкутнік. Ён распластаўся на кіліме, нібы на сваёй уласнасці. І прагнаў усе нашыя старыя думкі.
– Цяпер мы будзем з табой размаўляць ні пра што, – сказала Натка. – Бо пра нешта канкрэтнае – нецікава.
– Цалкам верагодна, што ўчора я мог зламаць нагу, – паведаміў я.
– Гэта як?
– Моўчкі. А мажліва, і са стогнам. Але, дзякуй богу, дзень прайшоў паспяхова. Я сабе анічога не зламаў. Толькі сустрэў Бродзіка, і з ім мы папілі лідскага піва.
У гэты момант, калі я сказаў «лідскага», у нашых кубках з’явілася кава, ад якой уздымаліся спіралькі пары.
– Пра каву ты напісаў велізарную кнігу, – сказала Натка. – Ты зноўку банальны, Сафа. Ты, мабыць, спісаўся. Сталееш…
– Так, – уздыхнуў я. – У мяне вечны крызіс. Ластаўкі набраліся нахабства – здзёўбваюць усё харчовае. Жыцця няма. Нават марынаваны селядзец у бляшанцы сцягнулі…
– І пра селядзец ты напісаў агромністы том.
– Так? – засмуціўся я.
– Я таксама засмуцілася, – прызналася Натка. – Ты, Сафачка, палашчы мне руку. Табе лягчэй будзе.
На руцэ Наташы я вывеў некалькі магічных знакаў, якія сцвярджалі аб прызнанні. Прызнанне было туманным. Але яно было. Я фіксаваў яго сваімі пухнатымі вішнёвымі вуснамі. Здавалася, лакіраваў Наташыну скуру.
Апельсінавы аксаміт. Азёрная пяшчота. Цішыня слановай косткі. Раўніна як неба. Я – нібы камбайн. Сонца і вецер. Валаскі – гэта