Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 11

Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

дом. Вязу карціны.

      – Дакументы ёсць на вываз?

      – Калі ласка. Усё аформленае праз экспертную камісію Міністэрства культуры… – Дзякуй богу, невядомыя гады нават гэтыя дакументы не забыліся пакласці да пашпарта.

      – Колькі метраў?

      – Чаго?

      – Я пытаюся, колькі метраў палатна?

      – Ну, вы ведаеце, мастацтва такімі катэгорыямі не вымяраюць. Хаця, можа, у вас свая тэорыя? Будзеце вымяраць? Давядзецца з цягніка выносіць і раскручваць…

      Мытнік пачырванеў; здавалася, што яго паклалі на электрапліту і ён зараз зашыпіць і задыміцца. Па ягоных пагонах поўзала тоўстая муха. Фарш, які перасяліўся са сваёй жонкай да мяне ў купэ, хацеў ужо заступацца, гэта было заўважна па ягоным выразе твару… І толькі… Дарэчы, якая там была цісканіна!.. Гэты бегемот Фарш займаў палову прасторы. Як карціны змясціліся, я не ўяўляў… І толькі Фарш разяпіў сваю бегемотавую пашчу з гукам: «Э-э-э». І толькі… У гэтай неверагоднай цеснаце адбылося непрадбачанае… Як быццам чытаючы мае думкі пра недахоп паветра, адзін з самых высачэзных рулонаў нахіліўся і з грукатам паваліўся акурат на галаву мытніка!.. Ба-бам! Мытнік зароў бялугай і схапіўся за прышыбленую галаву… Ягоная блінападобная фуражка выкацілася з купэ… «Усё, – падумаў я. – Прыехалі». Пасля дзікунскага крыку мытнік раптоўна шпурлянуў мне ў твар пашпарт і, ні слова не кажучы, выйшаў прэч.

      Зінка захіхікала… Мы ехалі далей.

      27

      (Я задумаўся… Адкуль у мяне любоў да нямецкай вайсковай вопраткі? Ды вельмі проста… Спісаная бундэсвераўская вопратка каштуе вельмі танна. Добрая якасць і даступны кошт – што яшчэ трэба? Самае цікавае, што бундэсвераўскую вопратку любяць мастакі, студэнты, панкі, анархісты і розныя іншыя нефармалы. Хтосьці дадасць: і неафашысты. Магчыма – я не ведаю. Да такіх не адношуся. У беларускім асяродку я не адзіны прыхільнік такога адзення. А потым яшчэ паразважаў пра адносіны да нямецкай культуры. Навошта пачаў разважаць?.. Ды зноўку загучалі старпёрчыя савецкія выкрыкі: маўляў, перад Захадам поўзаеце, траву ліжаце! Заяўляю: перад Захадам на карачках не поўзаем, траву не ліжам, эстафету перформанса перадалі новым куранятам… ну, прынамсі, зялёна-чырвоных сцяжкоў не носім! Але кавуны любім. ГРЫЗЦІ.)

      У савецкія часы я пра Берлін ведаў адно – вось яно, гняздо фашызму! Шматлікія савецкія стужкі дадавалі ўражанняў на гэты конт. Грымяць гарматы і «кацюшы», ідуць у бой танкі і пехота. Не, ведама, я не быў такім невукам і шмат чытаў кніжак нямецкіх аўтараў. Генрыха Бёля, Фрыдрыха Ленца, Гётэ, Шылера, Томаса Мана… Дзякуй богу, нават у тыя часы гэта ўсё ж не было забаронена. Усё ж была для СССР сяброўская краіна ГДР. Але савецкая прапаганда працавала, як адладжаны механізм. У школе ледзь не ўсё нямецкае залічвалася да варожага, амаль фашыстоўскага! Яно, натуральна, гучала не заўсёды прамым тэкстам, але кожны вучань разумеў гэта як нешта адназначнае, што не мусіць аніяк аспрэчвацца. Я, вядома, нават у далёкім дзяцінстве ў тым сумняваўся, нешта мне здавалася падазроным…

Скачать книгу