Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 7

Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

часопісным столікам скурчанага жоўтага карліка… Такі брыдкі чалавечак… Во, блін… Адкуль ён узяўся?..

      «Гэй, ты! – кажу. – Гэта ты на мяне тут трындзеў?» Маўчыць, паскуда… Я працягваю: «Ты, шыбздзік недароблены, Леніна на цэнтральнай плошчы бачыў? Стаіць? Так – стаіць. Ну, дык не выёжвайся… Добрай раніцы, таварыш!»)

      14

      Ха-ха. Сафа… Сафа… Гэта менавіта твая знешнасць была склееная з філейных частак захаду. А потым, калі цябе канчаткова склалі, – пабачылі нейкага чалавечага мутанта… Выталупленыя вочы бялелі шампіньёнамі. Рукі, аплеценыя ў марскія палотны, бліскалі шлагбаўмамі. Відэльцы былі патрэбныя не табе – іх патрабавала навакольная прастора. Тваё цела смажылі на патэльні рамана, і ў вантробах калупаліся ненажэрныя чытачы. «Сафа… Сафа…» – мармыталі людажэры. А Сафа плюхаўся ў гарачым алеі і шкварчэў, гатаваўся… меркаваўся да яго і вегетарыянскі гарнір.

      15

      Раніцай, калі мая нага тырчэла з-пад коўдры агромністым горным наростам, зазваніў тэлефон. Стаіць у мяне каля канапы такі чорны свінтух і рохкае ў самы непатрэбны час. Хаця цяпер гэта было больш падобным да гудка паравоза. Я, не ўздымаючы галавы, намацаў далёкі тэлефонны лыч і выгукнуў хрыплае:

      – Слухаю!

      – Ты яшчэ спіш?!! – злосна пракрычалі мне. – Праз трыццаць хвілінаў цягнік! Сафа, ты яшчэ спіш?!! Уставай, сволач! У цябе квіткі на цягнік! Мы цябе чакаем!!! – Голас яшчэ прарыкаў нешта нязвязнае і злоснае, і пайшлі гудкі.

      Бах! Мяне кінула пад лёд… Бах! У вушы папаўзлі нахабныя мурашы… Бах! Мае вочы расплюшчыліся і ператварыліся ў плафоны! Было адчуванне, што ў мяне цэліцца снайпер. Праспаў!.. Праспаў цягнік Масква – Берлін, да якога чапляецца адзін няшчасны вагон з Менска і на які мы бралі квіткі загадзя! За месяц!.. Бо інакш – толькі аўтобусам. А гэта вам не хухры-мухры. Гэта ехаць не адзін дзень. Я ўявіў сябе ў аўтобусным крэсле, уявіў скурчаным і брудным, нібы складзеным у некалькі разоў і запхнутым у валізку. О, божухна, толькі не гэта! А яшчэ многа-многа палотнаў (вось дзе я ўжо ненавіджу ў сабе мастака!), якія не ўвапхнуць у гэты пракляты аўтобус. Бо не гумовы!.. Хаця… хіба на галаву пакласці?! А яшчэ, яшчэ… абавязкова там не будзе працаваць прыбіральня! Я ўявіў, як прымяраю рознакаляровыя твары: афрыканскія, японскія, аўстралійскія… Уявіў, як шчыліцца ў нямым крыку мой рот: «Н-е-е-е-е-е-е! Толькі не гэт-а-а-а-а-а!»

      Я ўскочыў. Я не служыў у войску, але цяпер мне мог пазайздросціць кожны прафесійны салдат. Вось дзе б узрадаваўся мой бацька!.. У мінулым ён быў афіцэрам савецкай арміі. Ягоныя бліскучыя боты з падкоўкамі не аднойчы адбівалі барабанны дробат па брукаванцы еўрапейскіх гарадоў. За ягонай спінай заўсёды весела развяваліся штандары акупацыйнага атрада. Цяпер бацька стаяў перада мной у новенькай зялёнай форме падпалкоўніка і радасна ўсміхаўся, блішчэў залатымі пагонамі, ззяў зорачкамі і ціха махаў рукой: «Уставай-уставай! Паснедай. І трэба ў школу. Маці прыгатавала ўжо…

Скачать книгу