Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 3

Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

вусны ў цюбік і выціскаў чырвоную пасту…]

      – Я ж – не Родзін. Я піянераў малюю… Займаюся не модным соц-артам, – я ўздыхнуў. – У Беларусі карціны купляюць кепска. Грошай у людзей мала.

      – Мазгоў! – крыкнуў Пётра. – Мазгоў у іх мала! Таму так і жывём! Ні храна яны не разумеюць! Толькі катаюцца на сваіх камбайнах ды самагонку жаруць!

      – Ну, не ўсе…

      – Усе! Усе – прытыркі. Нармальных – адзінкі! Вось ты акрамя карцінаў вершы і апавяданні пішаш. Кнігі выходзяць. Апошняя, калі я не памыляюся, была прысвечаная Менску… Шмат яе купіла народу? Ладна, карціна – вельмі дарагая рэч. А кнігі? Кнігі?!

      – Купляюць некаторыя…

      – Ды ні храна яны не прадаюцца! Людзі моляцца толькі на савецкіх паразітаў! Напампавалі макулатурай свае кватэры! На кожным рагу – маўзалей! Ужо не прайсці! Не горад, а склеп з жалезнымі прывідамі! Ды яшчэ чытаюць гэтых, як іх… – ён на хвіліну задумаўся. – Інтэлектуалаў гробаных! Пупкіных і Бабкіных! Якія насамрэч анічога не могуць! Толькі версіфікатарствам займаюцца!

      [вугальны помнік выцягваў руку на захад… крумкач нібы рабочы махаў мятлой з пабелкай… белы дождж… рука… гучныя прамовы… помнікі – нібы фасцыёлапсідоз… распаўзаецца… па люстэрках і тэлевізійных экранах – пурпуровыя пляўкі…]

      Пётра разышоўся… Замахаў рукамі.

      – Карацей, – Пётра паглядзеў мне ў вочы. – Я па сваіх каналах дамовіўся з гэтымі дзяўбанымі нямецкімі куратарамі з мастацкага дома «Tacheles». Яны цябе чакаюць. Табе даюць персанальную майстэрню. Харчуешся на падножным корме… Сам зарабляеш на сваіх апупенных шэдэўрах. Вось і паглядзім, чаго вартыя твае маляваныя мандавошкі-піянеры…

      Пра блышчыц ён, вядома, загнуў. Я нервова ператраўліваў інфармацыю. Праца на шпалерным камбінаце кацілася ў тартарары. Я ўжо ўяўляў злосную рудую морду начальніка цэха, які грызе ад бездапаможнасці маю заяву аб звальненні. Я моўчкі наліў сабе і выпіў.

      Пётра Парабэлум выцягнуў з кішэні пінжака складзеную паперу:

      – Вось тваё запрашэнне. Праз месяц ты мусіш быць на Фрыдрыхштрасе. За гэта хачу ад цябе ў падарунак карціну! Раблю з карысцю! Станеш знакамітым – заганю буржуям за вялікае бабло!

      [Фрыдрыхштрасе – гэта нібы менская вуліца Карла Маркса… толькі мазгі ўпрыгожаныя асфальтам… толькі ром перакачаны на атрамант… толькі студэнтка замест…]

      Партвейн мы дапілі, а вось самурая не дагрызлі. Праўда, самурай цяпер стаў больш падобным да недаедзенай курыцы. Лапы абламаныя, шыя выкручаная – быццам бы мясілі ахвяру гільяцінай. І мне падалося, што аднекуль на нейкае імгненне выплыла сплюшчанае вока і бліснуў месяцам меч. На сценах распускаліся жоўтымі кветкамі расціснутыя яйкі і гарэў крык ненароджаных птушанятаў. Замест снегу паволі падалі белыя пухнатыя пёркі. «Напэўна, на мяне насылаюць праклёны вегетарыянцы», – падумаў я.

      5

      Парабэлум сыходзіў. З балкона дома я бачыў, як ягоныя валасы тузае вецер, пад пахай ён трымаў мой падарунак – маляванага піянера. А я стаяў, паліў

Скачать книгу