Замак пабудаваны з крапівы. Зміцер Вішнеў

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў страница 4

Замак пабудаваны з крапівы - Зміцер Вішнеў Другі фронт мастацтваў

Скачать книгу

пісьменніка і мастака – галоўнае не прафесія… Важна, як яе падаць… Э… Ы…

      – Пішы праўду! І я паабяцаў.

      7

      Зрэшты, было так. Герой папраўдзе быў мастаком і літаратарам, але не раз пра тое шкадаваў. Пісаў ён кепска. Кнігі былі малацікавымі і сумнымі. Што датычыцца карцінаў – маляваў ён піянераў і розную жыўнасць не з любові да іх, а з нянавісці, бо іншае не атрымоўвалася ўвогуле. (Дарэчы, адна з апошніх ягоных выставаў называлася «Смерць піянера ў Менску падчас нямецкай акупацыі».) Курыцаў і самураяў ён не гатаваў, бо пакутаваў на безграшоўе. І сяброў у яго было мала. Таму аніякі Парабэлум да яго не прыходзіў. Цыгараў ён таксама не паліў, а жывіўся вулічнымі недапалкамі. У той дзень ён, як зазвычай, сядзеў у бязлюдным парку і саграваўся каля невялікага вогнішча. Ён ужо налавіў маленькіх змеек ды вужыкаў і збіраўся павячэраць, як аднекуль з’явілася бабулька…

      8

      – Сынку, – сказала старая, пырскаючы слінай, – не хочаш прыдбаць малачка?

      – Якое малако ў такі час і адкуль? Ты што, старая? – здзівіўся я. – Ды і грошай у мяне кот наплакаў…

      – А ты пачастуй мяне смажанай змейкай, а я табе малачка і налью… І аднекуль пацягнулася да мяне сухая рука з бутэлькай, дзе плёскалася нейкая белая вадкасць…

      – Глыні, сынку… – рыпела старая.

      Я ўзяў бутыль. Пры святле вогнішча здавалася, што ўнутры яе не малако, а нешта жывое… Я выцягнуў корак, і на мяне абрынуўся пах булачак і сенакосу… Самае цікавае, што вадкасць, названая малаком, булькала і шыпела… Але пах быў спакуслівы…

      – Старая, гэта ж не малако, а штосьці няўцямнае… Атруціць хочаш? – без усялякіх запытаўся я.

      – Глыні, глыні, – шыпела старая.

      – Вось прывязалася, – уздыхнуў я. – Ды забірай так – дарма – усіх змеяў! Без малака… – махнуў я ў бок смажаных гадаў.

      – Глыні-глыні, не бойся, – не адчаплялася старая.

      «А чорт з ім, – падумаў я. – Жыццё і так паскуднае. Прэч пакуты!» З гэтымі думкамі я рэзка выдыхнуў і адпіў. Штосьці шандарахнула. Шандарахнула па галаве. У вачах пацямнела. Здавалася, што на нейкае імгненне я страціў прытомнасць. Было адчуванне, што нечая рука раскручвае мазгі, нібы школьны глобус. Ні бабулькі, ні бутэлькі малака, ні вогнішча… Я прачнуўся ў чорным кабінеце на канапе, на сцяне перада мной у цяжкой пазалочанай раме вісеў вялізны квадратны партрэт…

      З партрэта на мяне пазіраў зжаўцелы генералісімус… Замест вусоў – два тараканы (вось яны, мае вусячкі!.. І не блытайце прусакоў з тараканамі! Прусакі – рудыя! Тараканы – чорныя! Я ж спецыяліст па гэтай жыўнасці! Вось ён, мой генералісімус піянерыі!). Вочы пазіралі не злосна, але з бацькоўскім дакорам… быццам нарабіў ты, Сафа Вітальевіч, столькі ўсяго нядобрага, што і не выправіць… Ззаду, у аддаленні, чамусьці стаялі хакеісты, якія размахвалі дужымі клюшкамі. Нешта было фантасмагарычнае ў гэтым партрэце, хаця выпісаны ён быў яўна рукой майстра. Творца пастараўся, і было бачна, што

Скачать книгу