.

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 26

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
 -

Скачать книгу

за горад, там лецішча, рэчка. Так што толькі ў панядзелак. Можа, у такі ж час.

      – Зразумела, – панура адказаў Уладзімір, і ад Ірыніных слоў “з сябрамі” на яго пыхнула прыкрым пачуццём рэўнасці і адначасна – сваёй асабістай вылучнасці, ізаляванасці ад яе свету, а значыць, ад свету ўсіх прыгожых і разумных жанчын.

      – Не сумуйце, – усміхнулася ў цемры Ірына.

      На яе твар падала размытае святло з вокнаў дамоў, адцяняючы вясёлыя ямінкі на шчоках, якія ўзнікалі тады, калі яна ўсміхалася. Уладзімір адчуў нязвыклую пяшчоту да гэтай амаль незнаёмай яму жанчыны.

      – Бывайце, да сустрэчы, – Ірына падала яму руку. – Буду чакаць ад вас разгадкі якой іншай казкі. Скажам, пра дзедку і рэпку.

      – Я пастараюся адшукаць разгадку рэпкі, – Уладзімір ціхенька сціснуў кволую жаночую руку ў сваёй, адчуваючы яе цеплыню і лёгкае трымценне.

      Ён падыходзіў да сцішанага ў глыбіні старога саду дома зусім працверазеўшы. Дзівіўся сам з сябе: як лёгка ўдалося пазнаёміцца! Якая яна цікавая і… мілая. Побач з ёй утульна і спакойна. Яна не пазірае грэбліва, не кпіць з яго захаплення, з яго цікавасці.

      Добрая ў бабулі самагонка!

      Калі сон пачаў пакрысе прыгладжваць пікі вострых адчуванняў, рабіць усё раўнейшым і спакайнейшым, тут і вылезла, вытыркнулася, як галоўка невялікага цвічка, адно адчуванне, якому не надаў раней значэння, якое прапусціў паўз свядомасць, а яно, бачыш, не мінулася, засела… І цяпер вось набывае важкасць, прымушае ўспамінаць, шукаць аналогіяў, тлумачэння. А як яго патлумачыць? Проста ў той самы момант, калі ў сваёй руцэ адчуў цёплую Ірыніну руку, маленькая, на сотыя долі секунды, праскокнула думка-іскра: “Папаўся!” Ага, папаўся, – з мяккай радасцю пагадзіўся ён цяпер, засынаючы. Такой жанчыне за шчасце папасціся. Апошняя яго думка была пра Алену, нават не пра яе, а пра тое, што ён ні разу не ўспомніў сёння пра яе. Дык чаго яна ўлезла ў яго голаў цяпер? Адмахнуўся ад думкі…

      Ранкам прыехаў сусед па вёсцы Марыі Фамічны, і яна, нечым падобная ў гэтыя хвіліны да спуджанай з гнязда курыцы, што прымасцілася несціся, бегала то з дома на двор, то адтуль у свой пакой.

      – Цётка, усё давязу, нічога не растрасу, – казаў уладальнік старэнькіх “жыгулёў”, праставаты мужчына гадоў пяцідзесяці.

      – Ай, каб жа не забыць нічога, – вохкала гаспадыня. – Дзівіся, тут во шкляное, Валодзечка, асцярожней тамака, чакай, я мо на рукі тое вазьму, – крычала гаспадыня Уладзіміру, бегла за ім на надворак.

      Урэшце мітусня скончылася: заладаваліся – што ў багажнік, што на задняе сядзенне.

      – Глядзі ж, дзеткі, каб усё ладна было, пакідаю табе найдаражэйшае, што ёсць – дом, то ж глядзі, глядзі на ўсе вочы. З газам асцярожны будзь, фортку не пакідай адчыненай, як куды ідзеш… Ды глядзі, з дзеўкамі пільным будзь: не маленькі, мусіш ведаць: чорт у лазу завядзе, а баба ў нетры.

      – Буду глядзець, Марыя Фамічна, усё будзе добра, – запэўніваў Уладзімір старую і ўпотай чакаў, каб хутчэй

Скачать книгу