Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. Васіль Герасімчык

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык страница 19

Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда - Васіль Герасімчык

Скачать книгу

1859 года. У сувязі з гэтым ён 14 кастрычніка звярнуўся да рэктара з просьбай аб дапамозе. Стан Каліноўскага быў настолькі цяжкі, што ён здолеў толькі падпісаць прашэнне. Астатні тэкст напісаны не яго рукой. У адрозненне ад іншых лістоў аб дапамозе на імя рэктара, у гэтым упершыню пазначана дакладная сума – 30 рублёў, якія, хутчэй за ўсё, патрэбны былі на аплату паслуг медыка. На наступны ж дзень папера пры пасрэдніцтве Фіцтума фон Экстэдта была дастаўлена папячыцелю і ўжо 24 кастрычніка быў атрыманы дазвол выдаткаваць Каліноўскаму такія неабходныя яму грошы. На іх была знята кватэра на Неўскім праспекце, галоўнай вуліцы Імперыі, у доме № 21 купца Красільнікава насупраць пабудаванага Растрэлі Строганаўскага палаца. Сёння на гэтым месцы знаходзіцца знакаміты дом Мертэнса, узведзены ў 1911–1912 гадах з маналітным жалезабетонным каркасам.

      5 студзеня 1860 года Каліноўскі, які быў ужо студэнтам 4 курса, чарговы раз просіць грашовай дапамогі ў універсітэта і чарговы раз яе атрымлівае: у лютым яму было выдзелена 10 рублёў.

      У гэты час разам з Віктарам і Канстанцінам у Пецярбургу жылі яшчэ два іх браты. Імі маглі быць стрыечныя браты – сыны дзядзькі Юрыя Сцяпанавіча Каліноўскага, напрыклад, Іван Юр’евіч Каліноўскі, які вясной 1863 года скончыў Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію, але замест ад’езду ў Стаўрапаль у якасці палкавога лекара выправіўся на родную Гродзеншчыну, каб далучыцца да паўстанцаў.[192]

      Апошнія месяцы студэнцтва Канстанціна Каліноўскага

      У ліпені 1860 года Канстанцін Каліноўскі скончыў IV курс юрыдычнага факультэта разраду камеральных навук і вырашыў уладкавацца на працу ў якую-небудзь вайскова-навучальную ўстанову. Паколькі ён яшчэ не абараніў дысертацыю на ступень кандыдата, то не быў яшчэ зацверджаны ў гэтай ступені. Таму Канстанцін звярнуўся за пасведчаннем аб заканчэнні курса навук, які і атрымаў 28 ліпеня.[193] Прычым, у адрозненне ад папярэдніх курсаў, ён меў адзнаку “выдатна” па ўсіх асноўных прадметах (дзяржаўнае права Расійскай імперыі, дзяржаўнае права еўрапейскіх дзяржаў, законы дзяржаўнага добраўпарадкавання і добрапрыстойнасці, законы аб фінансах, палітычная эканомія, статыстыка, тэхналогія і сельская гаспадарка).

      Каліноўскі шукае магчымасць працаўладкавацца і адначасова займаецца напісаннем дысертацыі, нават назва якой да гэтага часу застаецца невядомай. Якія пытанні турбавалі яго ў гэты час? Ён актыўна чытае, у тым ліку і часопіс “Современник”, у дадатку да якога “Современное обозрение” 20 верасня 1860 года з’явіўся артыкул Мікалая Дабралюбава. Рускі пісьменнік у ім наракаў на цяжкае становішча беларуса, які “нават пазбавіўся ўжывання чалавечых здольнасцей”.[194] Дабралюбаў таксама адзначаў, што “ва ўсялякім выпадку пытанне аб характарыстыцы беларусаў павінна хутка быць патлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў”.[195] Магчыма, гэты заклік мог за жывое зачапіць і Каліноўскага, і іншых студэнтаў з Паўночна-Заходняга краю

Скачать книгу


<p>192</p>

Каліноўскі, К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / К. Каліноўскі; уклад., прадм., паслясл. і камент. Г. Кісялёва – Мн.: “Беларускі кнігазбор”, 1999. – С. 392.

<p>193</p>

Цалкам дакумент прыводзіцца ў: Кісялёў, Г. Дыплом змагара / Г. Кісялёў // Героі і музы: Гіст. – літ. нарысы. – Мн.: Маст. літ., 1982. – С. 133.

<p>194</p>

“Што ж датычыць да агульнапрынятых плётак, то ў іх вялікарускі селянін відавочна адлучаўся нават ад маларускіх і беларускіх сваіх сабратоў. Адносна беларускага селяніна справа даўно вырашаная: [забіты] канчаткова, так што нават пазбавіўся ўжывання чалавечых здольнасцяў. Не ведаем, у якой ступені лжыва гэта меркаванне, таму што не вывучалі адмыслова беларускага краю; але паверыць яму, зразумела, не можам. [Цэлы край дык вось узялі, ды і забілі, – як бы не так! Гэта гэтак жа, як італьянцаў забілі, паслабілі, пазбавілі любові да радзімы і да волі! Паглядзіце ж зараз на іх. Ва ўсякім разе пытанне пра характарыстыку беларусаў павінна хутка быць растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў.] Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы. Дарэчы, мы ўжо чулі, што з будучага года прымеркавана выданне “Беларускага весніка”, рэдакцыю якога прымае на сябе нехта г. Акрэйц, чалавек, на стараннасць і высакароднасць кірунку якога можна спадзявацца”. Добролюбов, Н. Черты для характеристики русского простонародья / Н. Добролюбов // Современник. – сентябрь 1860. – № 9. – С. 31.

<p>195</p>

Там жа.