Крутагорскія казкі. Адам Глобус
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Крутагорскія казкі - Адам Глобус страница 6
31. Белая кашуля
Мужчына патурбаваў нябожчыц. Яму згадалiся iмёны старых вядзьмарак-шаптух – Пэлi Макоўскай i Тамары Машнiцкай. Успомнiлiся тыя шаптухi па-добраму, бо некалькi разоў ратавалi мужчыну – зашэптвалi сполах. Цяпер яны былi ў iншым свеце, а мужчына вазьмi ды паклiч iх. Шаптухi i прыйшлi. Першай з’явiлася Пэля i сказала, каб мужчына асцерагаўся новай кашулi. Праз дзень перад мужчынам паўстала Тамара i папярэдзiла, што варта баяцца Белай кашулi. Мужчына паслухаўся вядзьмарак-нябожчыц i занёс на сметнiк яшчэ не надзяваную Белую кашулю. Ён нават дакараў сябе за глупства i веру ў слова нябожчыц. Але дакараў ён сябе нядоўга, бо праз тры днi на сметнiку знайшлi задушанага смецяра. Усе рэбры ў яго былi пераламаныя. Задушылi яго не за горла. Нешта яму так сцiснула грудзi, што i рэбры патрушчылiся, i ён задохся. Труп смецяра быў у бруднай працоўнай форме, што i зразумела. Усiх здзiвiла тое, што кашуля на iм была новенькая – зусiм новая Белая кашуля.
32. Шэры пакой
У доме пачаўся капiтальны рамонт. Ішоў той рамонт марудна. Не дзiва, што людзям той рамонт нават снiцца пачаў. Аднаму мужчыну прыснiлася, што ягоны сусед падчас рамонту вырашыў зрабiць перапланiроўку. Замест трох пакояў сусед зрабiў ажно сем. Адзiн пакой атрымаўся зусiм вузкi i без акна. Ранiцай мужчына пайшоў да суседа, каб расказаць пра сон. Дзверы яму адчынiла суседава жонка. Яна, плачучы, i сказала, што яе муж ноччу разбiўся на машыне. Ён вёз з Вiльнi новыя разеткi з выключальнiкамi, заснуў за стырном i наехаў на дрэва.
33. Бельмавокая дзяўчынка
Хлопчык захварэў, ды так моцна, што доктарка выклiкала ў дзiцячы лагер машыну хуткай дапамогi. Хлопчыка павезлi з ляснога лагера ў гарадскую бальнiцу. Прывезлi яго позна ўвечары i аналiзы вырашылi рабiць ужо ранiцай. Хворага хлопчыка паклалi спаць у пустую палату. Уночы яму захацелася схадзiць у прыбiральню. Калi ён вярнуўся з прыбiральнi i лёг у ложак, дык пабачыў у кутку сваёй цёмнай палаты Бельмавокую дзяўчынку. «Хто тут ёсць?» – спытала сляпая дзяўчынка. Хлопчык стаiўся. «Я чую, што тут нехта ёсць. Ты хлопчык цi дзяўчынка?» Хлопчык маўчаў. «Ты дзяўчынка цi ты хлопчык?» Хлопчык не адзываўся. «Ты хлопчык цi дзяўчынка?» – яшчэ раз запыталася сляпая i падышла да ложка, на якiм ляжаў хворы. Хлопчык хацеў нацягнуць на галаву коўдру, але не паспеў.
«Задаўлю!» – крыкнула Бельмавокая дзяўчынка, скокнула на ложак i пачала душыць хворага хлопчыка. Той паспрабаваў закрычаць, ды не змог. Тады ён схапiў сляпую дзяўчынку за касу i наматаў тую касу на руку. Дзявочыя рукi крыху аслаблi. Хлопчык выцерабiўся з-пад Бельмавокай, сцягнуў яе на падлогу, сеў на яе конна i зламаў ёй шыю. Калi хлопчык зразумеў, якую незваротную шкоду ўтварыў, тады i пачаў крычаць. Ён так крычаў, што прыбеглi доктар i санiтарка. Хлопчык крычаў iм пра нейкую