2500 коннікаў, 400 чалавек пяхоты і некалькі гармат. Дадаткова быў створаны атрад вершнікаў колькасцю 60 чалавек, каб сачыць за сітуацыяй на мяжы з татарамі. Акрамя таго, у Камянцы-Падольскім размяшчаўся гарнізон у складзе 200 жаўнераў. Меней чым праз тры тыдні паслязаняцця малдаванамі Пакуцця польскае войска было гатовае да паходу. 29 верасня яно пераправілася праз Днестр і выціснула са спрэчнай тэрыторыі непрыяцельскія атрады. Малдаване зусім не аказалі супраціву. Выключэннем быў толькі гарнізон замка ў Чэсыбесах. Гетман Камянецкі пакінуў пад ім частку сваіх сіл, а з рэштай, у асноўным конніцай, увайшоў на тэрыторыю Малдавіі. Ён рухаўся імкліва, бо ў планах гэта была спусташальная акцыя ў адказ на памежных землях. Адборныя малдаўскія падраздзяленні чакалі польскае войска ў глыбіні краіны, а на мяжы стаялі паспешна набраныя аддзелы малдаўскага военачальніка Копача. Ён сфарміраваў паспалітае рушэнне, далучыўшы да барацьбы нават сялян. Маючы ў распараджэнні невялікія і даволі малаэфектыўныя сілы, ён вырашыў весці вайну раптоўнымі ўдарамі. З гэтай мэтай ён падрыхтаваў засаду для войска Камянецкага, якое рухалася ўглыб краіны. Непадалёку ад Чарнаўцоў Копач атакаваў авангард польскай арміі, які высунуўся занадта наперад. Дзякуючы колькаснай перавазе малдаван пярэдні атрад быў цалкам разгромлены. Натхнёны перамогай, малдаўскі военачальнік вырашыў дачакацца астатнюю частку польскай конніцы. Ён не чакаў, што польскі камандуючы не дасць сябе застрашыць лёсам авангарда. Ужо на наступны дзень Камянецкі прадпрыняў гвалтоўную атаку на войска Копача. Другая бітва пад Чарнаўцамі закончылася поўным разгромам малдаван, а сам Копач ледзьве выратаваўся. Разбіццё яго фарміраванняў дазволіла Камянецкаму без перашкод спустошыць ваколіцы. Польскія коннікі даходзілі на адлегласць каля 40 кіламетраў ад сталіцы Малдавіі Сучавы. Камянецкі вырашыў, што мэта выправы дасягнута і павярнуў назад, у Польшчу. Гэтая падзея, разам з няспраўджаным шлюбам Багдана і Лізаветы, носіць у польскай гістарыяграфіі найменне “крывавых зашлюбін”.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.