Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов страница 3

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов Калекцыя «ПрайдзіСвет»

Скачать книгу

ўдзень. Я цалкам ёй давяраю і больш непакоюся за беднага маленькага Джэка, бо, як я вам пісаў, жонка двойчы на яго накідвалася.

      – Але ні разу не параніла?

      – Не, толькі жорстка пабіла. І гэта яшчэ больш жудасна, бо ён – няшчасны бяскрыўдны калека, – спакутаваны твар Фэргюсана палагаднеў, калі ён казаў пра сына. – Здавалася б, стан майго дарагога хлопчыка змякчыў бы любое сэрца. У дзяцінстве ён упаў і пашкодзіў спіну, містэр Холмс. Але ў яго чулая душа, поўная любові.

      Холмс узяў учарашні ліст і перачытаў яго.

      – Хто яшчэ жыве ў вашым доме, містэр Фэргюсан?

      – Два лёкаі – яны ў нас нядаўна. Адзін стайнік, Майкл, ён спіць у доме. Мая жонка, я, мой сын Джэк, немаўля, Далорэс і місіс Мэйсан – вось і ўсё.

      – Падазраю, што вы не надта добра ведалі жонку да вяселля.

      – Мы былі знаёмыя некалькі тыдняў.

      – А ці доўга ў яе працуе пакаёўка Далорэс?

      – Некалькі гадоў.

      – Значыць, Далорэс ведае характар вашай жонкі лепш, чым вы?

      – Мяркую, што так.

      Холмс нешта сабе пазначыў.

      – Мне падаецца – сказаў ён, – што ў Лэмберлі ад мяне будзе больш карысці, чым тут. Гэта выпадак напраўду патрабуе прысутнасці следчага. Калі лэдзі застанецца ў сваім пакоі, мы яе не патрывожым і не зробім клопату. Спынімся мы, безумоўна, у гасцёўні.

      Фэргюсан з палёгкай уздыхнуў.

      – На гэта я і спадзяваўся, містэр Холмс. У дзве гадзіны з вакзала Вікторыя адыходзіць добры цягнік, калі вам будзе зручна.

      – Без сумневу. Цяпер я не заняты і магу цалкам аддацца вашай справе. Ўотсан, безумоўна, паедзе з намі. Але перад ад’ездам мне трэба дакладна разабрацца з адным ці двума пытаннямі. Няшчасная лэдзі, як я зразумеў, накідвалася на абодвух дзяцей – на ўласнае немаўля і на вашага сына?

      – Так.

      – Але гэта былі розныя напады, праўда? Вашага сына яна біла.

      – Адзін раз палкай і адзін – рукамі, вельмі жорстка.

      – І не патлумачыла, чаму б’е?

      – Не, казала толькі, што ненавідзіць яго. Некалькі разоў казала.

      – Ну, з мачахамі такое здараецца. Так бы мовіць, рэўнасць заднім днём. Яна ўвогуле раўнівая?

      – Але, вельмі раўнівая, раўнівая з усёй палкасцю шалёнага трапічнага кахання.

      – А што хлопчык? Яму, як я разумею, пятнаццаць, і ён, відаць, мае добра развіты розум, хаця фізічныя яго здольнасці абмежаваныя? Ён ніяк не патлумачыў гэтыя напады?

      – Не, ён сцвярджаў, што ніякіх падставаў не было.

      – Раней яны сябравалі?

      – Не, паміж імі ніколі не было любові.

      – Але вы казалі, што ён пяшчотны?

      – У свеце няма больш адданага сына. Маё жыццё – гэта яго жыццё. Ён захапляецца ўсім, што я раблю ці кажу.

      Холмс зноў нешта пазначыў. Пэўны час ён сядзеў, заглыбіўшыся ў думкі.

      – Відавочна,

Скачать книгу