Ён прыходзіў з дажджом (зборнік). Коллектив авторов

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов страница 5

Ён прыходзіў з дажджом (зборнік) - Коллектив авторов Калекцыя «ПрайдзіСвет»

Скачать книгу

вам неяк дапамагчы?

      – Не. Ніхто не можа. Усё скончана. Усё знішчана. Што б я ні зрабіла, усё знішчана.

      У яе, відаць, пачалася нейкая дзіўная галюцынацыя. Я не мог уявіць шчырага Боба Фэргюсана ў ролі дэмана альбо д’ябла.

      – Мадам, – сказаў я, – ваш муж горача вас кахае. Гэтае здарэнне вельмі яго засмуціла.

      Яна зноў падняла на мяне чароўныя вочы.

      – Ён кахае мяне. Кахае. Але хіба я не кахаю яго? Хіба я не кахаю яго так, што хутчэй ахвярую сабой, чым разаб’ю яго сэрца? Вось як я яго кахаю! І ўсё адно ён падумаў на мяне… ён сказаў пра мяне такое…

      – Ён моцна бядуе, але нічога не разумее.

      – Так, не разумее. Але яму варта давяраць мне.

      – Не хочаце з ім сустрэцца? – прапанаваў я.

      – Не, не, я не магу забыць ні ягоных жудасных словаў, ні выразу ягонага твару. Не хачу яго бачыць. Ідзіце. Вы нічым мне не дапаможаце. Скажыце яму толькі адно. Я хачу сваё дзіця. Я маю на яго права. Гэта адзінае, што я магу яму перадаць, – яна адвярнулася да сцяны і не сказала болей ні слова.

      Я спусціўся ў пакой, дзе ля агню ўсё яшчэ сядзелі Фэргюсан і Холмс. Фэргюсан паныла выслухаў аповед пра нашую размову.

      – Як я магу аддаць ёй дзіця? – спытаў ён. – Адкуль я ведаю, што можа на яе раптам найсці? Хіба можна забыць, як яна адарвалася ад сына з вуснамі ў крыві? – ад гэтай згадкі ён уздрыгнуў. – Немаўля ў бяспецы з місіс Мэйсан, з ёй яно і застанецца.

      Зграбная пакаёўка, адзіны кавалачак сучаснасці, які мы ўбачылі ў доме, прынесла гарбату. Калі яна падавала яе, дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшоў падлетак. Гэта быў мілы хлопец з бледным тварам, светлымі валасамі і неспакойнымі блакітнымі вачыма, якія ўспыхнулі раптоўным полымем хвалявання і радасці, калі спыніліся на бацьку. Хлопец кінуўся наперад і з нязмушанасцю адданай дзяўчынкі абняў яго рукамі за шыю.

      – Ох, татачка! – усклікнуў ён. – Я не ведаў, што ты будзеш ужо сёння. Я б цябе сустрэў. Ох, я так рады цябе бачыць!

      Фэргюсан, крыху збянтэжаны, мякка вызваліўся з абдымкаў.

      – Мой любы хлопчык, – сказаў ён, пяшчотна гладзячы ільняныя валасы. – Я прыехаў рана, бо мае сябры, містэр Холмс і доктар Ўотсан, далі сябе ўгаварыць і прыехалі сюды правесці з намі вечар.

      – Дык гэта містэр Холмс, дэтэктыў?

      – Але.

      Падлетак зірнуў на нас вельмі пранікліва і, як мне падалося, непрыязна.

      – А як наконт другога дзіцяці, містэр Фэргюсан? – спытаў Холмс. – Ці можам мы пазнаёміцца з малечай?

      – Папрасі місіс Мэйсан прынесці дзіця, – сказаў Фэргюсан.

      Хлопец выйшаў, і я як хірург звярнуў увагу на яго незвычайную няўклюдную паходку, што сведчыла пра хворую спіну. Неўзабаве ён вярнуўся разам з высокай хударлявай жанчынай, якая трымала на руках вельмі прыгожае, чарнавокае і золатавалосае, дзіця – чароўнае стварэнне, у якім зліліся саксонская і лацінская кроў. Фэргюсан, не хаваючы захаплення, узяў дзіця на рукі і пачаў песціць.

      – Няўжо хтосьці можа яго пакрыўдзіць? – прамармытаў

Скачать книгу