Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько страница 21

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

Сталінскія загоншчыкі палявалі спачатку чужых, а потым распачалі гэта паляванне адзін на аднаго. I ў кожнага з іх рукі па плечы ў крыві. Легендарны Лёня Голікаў, так, Аркадзь Гайдар, шаснаццацігадовы хлопчык – камандзір палка. Да скону пакутаваў ад псіхічнага захворвання. Нябожчыкі, яго нябожчыкі не давалі спакою, хадзілі за ім. Мёртвыя палявалі жывога. Вось такі лёс нашых герояў, нашых Паўлікаў Марозавых. Паляванне на сябе падобнага бязлітасна і для дзічыны, і для паляўнічага, хто б у ім ні перамог. Пераможны, пакаральны стрэл забітага мінулага заўсёды скіраваны ў будучае. Вось мы, нашчадкі нашых славутых бацькоў, і самі канаем сёння ад былых вялікіх перамог. За намі палюе мінулае. Стрэльбы старога ўзору, а кулі, свінец – свежы, сённяшні. Сапёрныя лапаткі – зброя нашых дзён, іх наканаванне і прызначэнне – капаць нам новую брацкую магілу.

      Продкі нашы, продкі, вось і такім словам мы памінаем сёння вас. Але не адмаўляемся, не выракаемся вас. Хай ваш храм на крыві, мы ж усё роўна вымушаны жыць у ім, бо інакшага няма, інакшага вы нам не далі. Наш клопат вывесці з яго нашых дзяцей, вашых унукаў, каб няправедная кроў не атруціла, не забіла іх душы, каб і яны не захлынуліся ў крыві. А храм хай застаецца ў павучэнне будучым пакаленням.

      Пабраўшыся за рукі, курсанцкае карэ спачатку шурпатым сукном шынялёў, а потым грудзьмі, целам рушыла на натоўп, змяла пярэднія рады, выкідваючы далёка наперад кованыя боты, як на дэманстрацыі, пайшло па нагах тых, што быў перад імі, вымушаючы іх адступаць усё далей і далей. За межы разумення, за межы могілак і плошчы.

      Усеагульнасць людскога недаўмення ў першыя хвіліны была такой вялікай, што, здавалася, людзі згубілі дар мовы, знямелі, забыліся на сваё чалавечае званне. Мільгалі толькі пагоны, міліцэйскія кукарды, выхопліваліся з казённых шынялёў кулакі. Цяжка казаць, які іншы народ здолеў бы гэта вытрымаць, зацкаваны сабака і той у безвыходнасці пачынае ашчэрваць пашчу і наравіць укусіць. Беларусы вытрымалі. Сапраўды божай цярплівасці народ.

      Вытрымалі мужчыны, падлеткі, нават жанчыны. Ніхто не плюнуў у твар міліцыянеру, не пацягнуўся рукой да іх твараў, не падрапаў яго, не сцягнуў з галавы фуражку. Чуліся толькі самотныя галасы: «Хлопчыкі, сынкі, што вы робіце? Мы ж усе савецкія людзі. Ужо заўтра вам усім будзе брыдка і сорамна…»

      Трэба адзначыць, што таму-сяму з самых сумленных было брыдка і сорамна ўжо і тады. Калі скончылася дзейства на плошчы, пачуўшы, пэўна, беларускую гаворку, да групы маладых хлопцаў падышоў лейтэнант міліцыі:

      – Каб вы ведалі, хлопцы, я рускі, але я з вамі. I мне сорамна. – I знік, растаў сярод пагонаў і форменнага сукна. А больш знамянальна гэта праявілася пазней, за тысячы кіламетраў ад Мінска. У Тбілісі. Людзі ў міліцэйскай форме ратавалі людзей, сваіх суграмадзянаў, ад сапёрных лапатак. Не прайшоў, не пакінуўшы знаку, той кастрычнік для міліцыі Мінска. На мітынгах нефармалаў загучалі галасы і супрацоўнікаў міліцыі, следчых:

      – Каб вы ведалі, сябры, мы сёння ўжо другія.

 

Скачать книгу