Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько страница 19

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

і прасіць прабачэння. Толькі ў каго ж гэта з сённяшняга авангарда павернецца язык. Пётр Міронавіч, як гаварылася вышэй, пайшоў, пайшоў назаўсёды. А новы мо яшчэ і не нарадзіўся. Хто ведае, хто ведае. I пакуль яшчэ толькі дзень памінання продкаў. Нядзеля. Трыццатага кастрычніка. Трынаццаць гадзін сорак мінут. Ідуць беларусы, ідуць беларусы, строга па тратуарах, выконваючы ўсе правілы вулічнага руху, толькі на дазваляльнае, зялёнае святло. Не крыўды, не кроў і нават не боль нясуць яны ў сваіх руках. Кветачкі. Ягадкі недзе яшчэ толькі завязваюцца. Познія восеньскія астры, кастрычніцкія чырвоныя гваздзікі. На магілы продкаў, вядомыя і невядомыя. Больш невядомыя.

      Іх, гэтых беларусаў, столькі палегла за ўсю гісторыю, што сама гісторыя захлынулася ў іх жа крыві, сплыла кроўю. Няма ў іх сваёй гісторыі. Як няма ўжо і мовы. Нагаварыліся яны мовай рэвалюцыі. Анямелі ад уласнай смерці, стаміліся смяротна. Кожны трэці ляжыць на палях Вялікай Айчыннай, па іх звоняць званы Хатыні. А колькі бацька родны паклаў, развеяў прах па ўсёй Айчыне, пра тое ніхто, акрамя самога яго, не ведае. Вядомыя сёння ўжо ўсяму свету курапацкія ўзгоркі захоўваюць яшчэ сваю тайну. Вялікая тайна, колькі яшчэ ляжа ад Чарнобыля: ад вострага распіраторнага захворвання. Параспірала нешта ўсюды гэтых беларусаў. Хто калі палічыць, хто паведае свету, як паміраюць ужо сёння немаўляты. Хто каму з іх пажаліцца. Якая выдатная паляўнічая зброя, які ціхі лагодны забойца – мірны атам…

      А былі ж, былі ў больш далёкай, таксама славутай гісторыі Айчыны часы, калі кожны і нават другі беларус пазбаўляўся жывата свайго. Падобна, уся Беларусь сёння – адна вялізная брацкая магіла. Маўклівая, нямая, з выдзертым па жывым языком і забітай гісторыкамі гісторыяй. Што ж, за гісторыю таксама трэба хоць нечым разлічвацца. I сёння нават. Калі не жыватом, дык памяццю, ластаўкай; бусламі, бабрамі, бабровымі шапкамі, ракамі, рэкамі і азёрамі, лясамі і дубровамі. Яшчэ ў пару сярэдневякоўя ў бойцы народаў продкамі адваяваны геральдычны знак. Знак Пагоні. Адпрэчыць, адабраць, растаптаць. Якога колеру, якой партыі былі тыя продкі. Бяспамяцтва дык бяспамяцтва, вечнае. Белая, белая ці чырвоная – залітая кроўю, без адзінай літаркі і кропкі кніжка беларускай гісторыі. Бел-чырвона-белы твой сцяг. I яго ў гразь і пыл. Нічога няма ў беларуса – гэта толькі заходняя ўскраіна. Але будзе ім сёння, будзе пагоня, будзе бел-чырвона-белы іх сцяг. Будзе паляванне. Не толькі на іх, але за імі, за беларусамі, хто наважыцца толькі слова мовіць па-беларуску. Пачакайце яшчэ толькі дваццаць якіх хвілінак.

      Тая ж нядзеля трыццатага кастрычніка бярэ толькі разгон, урастае каранямі ў дзень будучы. Тыя ж трынаццаць гадзін сорак хвілін. Застыглыя аслепленыя жалезнымі кратамі машыны спецыяльнага прызначэння каля тратуараў. Ідуць беларусы, ідуць. Нешта ж вельмі багата іх развялося. Мовы сваёй не ведаюць, а беларусамі завуцца. У той жа час у іх кватэрах з блакітных экранаў тэлевізараў рэспубліцы ўсміхаецца міністр. У нас ужо свой твар паказвалі Пракуратар,

Скачать книгу