Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько страница 15

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

афіцыйна зарэгістраваны паляўнічы. Звера і птушкі не так ужо шмат: меліяратары, мінвадгас – лепшыя на свеце паляўнічыя. А тое, што засталося, ацалела пасля іх, адстрэлена, пазначана адным чарнобыльскім залпам. I ў першы ж паляўнічы сезон пасля таго залпа паляванне ў Беларусі, у прыватнасці на пералётных птушак, было забаронена. Цяжка, праўда, меркаваць, чаго ў той забароне было больш: міласэрнасці ці жорсткасці. Паляўнічая здабыча, у асноўным качкі з прыпяцкай поймы, цягнула за межы рэспублікі, несучы радыяцыю. Паляўнічая раць па-за Беларуссю ўзбурліла: чаму выпускаеце заразную птушку за межы рэспублікі? Ім адказалі: калі вы такія апекуны і прыхільнікі чысціні расы, станавіцеся на мяжы і адстрэльвайце, не пускайце заразу.

      Сітуацыя хоць і чыста паляўнічая, але вельмі сімптаматычная той, што адбылася трыццатага кастрычніка 1988 года ў горадзе Мінску: тады не хацелі, каб радыеактыўная зараза распаўзлася па краіне. Паляванне ж трыццатага кастрычніка было скіравана на выкараненне заразы, што паступала ў рэспубліку звонку – з Прыбалтыкі, дзе арганізаваўся Народны фронт, дый з Масквы, адкуль набягалі хвалі перабудовы і галоснасці, куды быў выціснуты, выгнаны Алесь Адамовіч. Трэба было захоўваць стабільнасць устояў антыперабудовачнай Вандэі. Аб гэтым прама і ў адкрытую гаварылася пазней ужо з усіх трыбун: вы што хочаце, каб і ў Беларусі было, як і ў Прыбалтыцы. Праўда, пры гэтым заставалася па-за ўвагаю: чаго ж хочуць самі беларусы. Ці на самай справе прагнуць яны зрабіцца паляўнічымі-вартаўнікамі, арганізавацца ў казацкія сотні і дзікія дывізіі, ці падыходзіць такая роля беларускаму народу. Але гэта ўжо, канечне, дробязі…

      З дня чарнобыльскага залпу і з той нагоды прапушчанага восеньскага палявання мінулі два гады. Загоншчыкі дзікага палявання караля Стаха здолелі пераразмеркавацца, узброіцца і стальной згуртаванай раццю выстраіцца ў цэнтры, у сталіцы рэспублікі. Праўда, шмат чаго і ў рэспубліцы змянілася за гэты час. I час, абставіны палявання памяняліся. Больш нецярплівым, але і больш гуманным, міласэрным да чалавека і звера зрабіўся час. I не толькі птушка, чалавек і звер гэта адчулі. Акрыялі, пачалі прагнуць жыцця і дрэвы.

      На тым жа, родным паэтэсе-ластаўцы Палессі ў апошнія гады невядома чаму высахла, памерла шмат дубоў. Стаялі стагоддзямі, стаялі вечна. А тут як жыццё самагубствам вырашылі кончыць. Вясна, адна, другая, усё ў рост, усё квітнее: вольха, асіна, бяроза, нават ясень. А дуб не распускаецца. Праўда, у тыя апошнія гады былі вялікія і доўгія паводкі. Нават не паводкі. Па заліўных сенажацях рэчак Ясельда, Случ, Бобрык, Пціч, па прыбярэжных прыпяцкіх ацалелых дубровах доўга стаяла і не сыходзіла вада, застойная, іржавая, па мохам зарослую бараду дуба. Мо ў той застойнай вадзе і затхнулася цар-дрэва, адмерла ў ім штосьці. I наканавана яму ўжо была печ – на дровы, калі не жадае квітнець. Інакшай карысці ад вас няма. Толькі сум насылаеце, пужаеце і ўдзень, і ўночы мярцвячынай жывое вока.

      Але вось апошняю вясною як пачулі штосьці дубы, праведалі штосьці аб тым чалавечым спалоху, а мо нешта ў прыродзе вакол іх змянілася. I адчулі, паверылі

Скачать книгу