Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько
Чтение книги онлайн.
Читать онлайн книгу Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько страница 14
– А загадчыка, свайго сакратара, ён таксама здольны ў час галасавання перапыніць, сагнаць з трыбуны?..
Угнуўся за сталом прэзідыума, нібы жадаючы праваліцца скрозь падлогу, пайшоў плямамі, глыбока і цяжка задыхаў Васіль Быкаў. Прыкмета характэрная і грозная, каму даводзілася бачыць яго. Прыкмета адчайнага гневу, грэблівасці, гранічнай сабранасці і рашучасці. Нешта вельмі і вельмі беларускае, як яго талент, безвыходнае і таму небяспечнае. Гэта адчулі ўсе, як, пэўна, адчуваў у яго, Быкава, маладыя гады там, на перадавой, накрываючы іх палёт варожага снарада. Вось таксама некалькі гадоў назад на нарадзе пісьменнікаў-франтавікоў у Мінску ён угнуўся і наструніўся за трыбунай, як у тым жа акопчыку на перадавой, у прысутнасці членаў урада і першага сакратара ЦК рэспублікі, гаворачы аб зачынальніках франтавой літаратуры. Па-сялянску ўгнуўся і кінуў у залу і прэзідыуму: Віктар Някрасаў. Цішыня тады ў зале ўстанавілася неймаверная. I ў той цішыні выразна і гулка чуліся крокі першага сакратара, што пакінуў прэзідыум і залу. I цяпер такая ж неймаверная цішыня ўсталявалася ў зале яшчэ да таго, як падняўся са свайго месца Васіль Быкаў. Гэту цішыню таксама, пэўна, трэба назваць прадчуваннем залпа, прадчуваннем таго палявання, у прамым сэнсе палявання і адстрэлу, што пачаліся праз два тыдні. Ці ведаў, прадбачыў, ці мог гэта прадбачыць Васіль Быкаў, хутчэй за ўсё так, хаця і не ў поўнай мо меры. Той сакратар, што ў адзіноце і моўчкі пакінуў прэзідыум, Пётр Міронавіч, Машэраў, пайшоў. Пайшоў назаўсёды пад несуцешны плач народа, хоць і ён быў не без папроку. Толькі папрок той быў як бы і самім сабе. А тыя, што прыйшлі на змену яму, прэзідыумаў не прывыклі пакідаць: біцеся тут хоць галавой, а я сваё зраблю і скажу. Не прывыклі пакідаць прэзідыумаў, таму што ім і ў галаву не магло прыйсці такое. На такую думку і ўчынак не хапала ім галавы. I час, час крута памяняўся: пойдзеш, адразу ж зойме тваё месца нехта іншы і скажа – маё. Бессаромны і пазбаўлены прыстойнасці і вартасці сам час. Бяры, хапай, што паспееш, так, пэўна, распадалася і рымская імперыя. Вось чаму, так трывушча трымаўся за трыбуну Куратар. Голы кароль-то голы, але, як правіла, калі здымаецца апратка, памірае і сорам. Сорамна адно толькі імгненне, а пераступіў праз яго, пайшло нармальнае жыццё, натуральнае становішча, калі, аднойчы схлусіўшы, не хочаш, а мусіш хлусіць і хлусіш ужо не дзеля зорак і чыноў, кар’еры, дабрабыту. Мастацтва дзеля мастацтва. I асабліва захапляе гэта мастацтва, калі творчасць калектыўная, калі адчуваеш цвёрды і цёплы локцік другога творцы. Прагнеш адчуць сябе ўжо і салаўём. Дастаткова