Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік). Віктар Казько

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько страница 9

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) - Віктар Казько Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»

Скачать книгу

кропелькі крыві: памёр сам ва ўласным ложку.

      О, гэта вялікае ўмельства так забіваць, змярцвяць і не менш вялікіх заплечных, іменна заплечных спраў майстры дварцовай інтрыгі, знаўцы і празорцы нябачнай механікі ахоўнасці ўстояў сістэмы, якую яны ж самі выпеставалі і запусцілі і сталі прэтэндаваць на ролю Бога на зямлі. Адчулі сябе адзінымі творцамі жыцця. А ўсіх астатніх, хто больш-менш падобны на сапраўднага творцу: ату яго, ату. Уладзімір Караткевіч быў творца. Ён адзін з першых на той жа зямлі пад белымі крыламі паведаў свету аб тым, як самі, застаючыся ў цяні, дзіка могуць паляваць каралі Стахі. I ён жа ўвогуле недзе шмат у чым прадказаў тое дзікае іх паляванне ў кастрычніку 1988 года. Дзікае паляванне каралёў сталіншчыны.

      А пачалося яно… Ці можна назваць дакладную дату факта, падзеі, якія былі і застаюцца вечнымі.

      Не памылішся, з чаго ні пачнеш. Кіношнікі, напрыклад, вызначылі сабе кропку адліку музычную. Як грымнуць барабаны, як загучаць фанфары, як пальецца: «Я другой такой страны не знаю…», так і ведай, яны ідуць. Вось з гэтага можам пачаць і мы, таму што ўсе на свеце каралі па тым, што датычыцца складання сцэнарыяў, даволі прымітыўныя. Без хітрыкаў і мудрагельства і трыццатага кастрычніка яны таксама пачалі з музыкі і ваеннага аркестра.

      «Широка страна моя родная… Я другой такой страны не знаю, где так вольно дышит человек», – загрымела і залунала, разляглося па зямлі ў 13.00 ад сумнай брамы ў раёне Маскоўскіх могілак сталіцы Беларусі Мінска. Меркавалася, што песню гэту каля ўвахода на могілкі падхопяць услед за аркестрам камсамольцы, чый дзень нараджэння святкаваўся напярэдадні, а сёння павінен быў працягвацца іх масавым гуляннем у раёне могілак. Так загадзя было абвешчана ў газеце: Маскоўскія могілкі зачынены з нагоды гуляння камсамольцаў.

      Але камсамол і камсамольцы, невядома чаму, не пажадалі масава гуляць у адведзеным ім уладамі месцы, хаця на тую хвіліну там знаходзіліся амаль усе камсамольскія правадыры. I масы былі, толькі яны таксама не шпацыравалі і не спяшаліся засведчыць, што гэта масы камсамольскія, для гуляння. Магла быць і яна там, палеская ластаўка. Яна ж была і лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола рэспублікі, а да ўсяго яшчэ – і песенніцай, звонкагалосай, як і яе маці, і роднае Палессе. Але ў той дзень яна не падхапіла песні, яе не было там, і масы чамусьці не падхапілі бадзёры напеў, не пайшлі за аркестрам.

      Не дзеля таго, каб гуляць сярод магіл, выйшлі мінчане, у тым ліку і камсамольцы, у той дзень. Зусім не дзеля гуляння. Невядома, ці даспадобы прыйшлася нябожчыкам музыка часоў іх узлёту, мо і ялеем агарнула і спавіла іх душы, але жывы ў дастатку і працвітанні чыноўнік у тыя хвіліны, відавочна, узвесяліўся, і не выключана, што, пэўна, гатовы быў сам легчы пад гэтую музыку ў магілу. Легчы і паўстаць, адзіна дужасцю духа сарваць века труны – захінуць мошчы, абрасці сцягамі і заспяваць менавіта тую песню, якую выводзіў аркестр. Народ, тыя ж самыя масы, каторым у той дзень прадвызначана было, згодна сцэнарыю,

Скачать книгу