Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 1

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

ЮЦЬ, З’ЯЎЛЯЕЦЦА ВЫПАДКОВЫМ.

      © Алена Сінькевіч, 2015

      © Кажамякін Г. В., падрыхтоўка тэксту, каментарыі, пасляслоўе, 2014

      © Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 2014

      © ТАА "Электронная кнігарня", 2015

      Прадмова аўтара

      – У цябе няма фантазіі,– спакойна сказаў сябра. – У словах наогул няма фантазіі, калі гаворка заходзіць пра працу. Вось паветраныя замкі будаваць – на гэта мы мастакі.

      Я разумеў яго стан. Мы былі адны ў вясковай хаце, і за вокнамі шамацеў па бузіне абрыдлівы зацяжны дождж. Неба абклала хмарамі, і распатланы бусел стаяў на верхавіне сухой сасны, прыкрываючы крыламі малых. Жонка сябра паехала з маленькім сынам у горад і затрымалася там. Ноч даводзілася бавіць удвух за бутэлькай віна. Сябра быў відавочна раздражнёны і таму несправядлівы.

      – Ствары мне свет, – сказаў ён, – свет вялікі, каляровы, цёплы, такі, як жывы. Каб я мог смяяцца і плакаць з гэтага свету, з людзей, якія ў ім жывуць.

      – Гэтага нельга, – сказаў я, – кожны смяецца і плача сам за сябе. Ты можаш смяяцца з прычыны маіх слёз і плакаць ад майго смеху.

      – Значыць, ты лічыш, што разумення паміж людзьмі няма?

      – Мала, – сказаў я, – і ў меру гэтага разумення я магу па спрабаваць.

      – Зноў прыдумаць слязлівую гісторыю пра тое, як Ганна кахала Івана?

      – Можна і так. Пра гэта чалавек будзе апавядаць да канца дзён.

      – А калі мне абрыдла?

      – Нічога, – сказаў я, – тут адным каханнем справа не абыдзецца.

      – Я хачу пра наша пакаленне, разумееш? Мы не толькі кахалі і працавалі, мы яшчэ і гінулі…

      – І часта ні каханне, ні подзвіг, ні загібель не залежалі ад нас. Добра, будзе табе пра ўсё гэта.

      Сябра ўстаў і паглядзеў на мяне. Цені ад свечкі бегалі па яго твары, і таму вачаніцы здаваліся вялізнымі і трагічнымі, а нос яшчэ даўжэйшым за сапраўдны.

      – А ты ведаеш, што гэта непасільная задача?

      – Я паспрабую.

      – І я не стану палягчаць яе табе…

      – Я і не патрабую.

      – Наадварот, я прыдумаю нешта такое, каб зрабіць яе яшчэ больш цяжкай.

      – Валі.

      Ён хвіліну думаў. Потым кінуўся ў кут і выцягнуў з-пад ложка даволі вялікую пляскатую скрынку. Паставіў яе на стол, расчыніў.

      – Сын не будзе ў крыўдзе, што мы трошкі пагаспадарылі ў яго калекцыі.

      – Так, – сказаў я, – тым больш што мы ўсё пакладзём на месца.

      І тады друг запусціў рукі ў скрынку, наўздагад выцягнуў адтуль некалькі прадметаў і паклаў іх на стол.

      – Чаго толькі не збіраюць хлапчукі,– сказаў ён.

      – Так, – сказаў я, – ім усё цікава.

      – Дык вось, – сказаў друг, – усё гэта павінна быць у тваім апавяданні. І гэты медаль…

      – Цяжка, – сказаў я, – на ім надпіс: «За ўціхаміранне польскага мяцяжу», а гэта было сто год таму.

      – Усё адно. Усё гэта павінна быць. І медаль, і старыя канспекты, і сапсаваная аўтаручка, і пяро бусла…

      – А галубінае можна?

      – Можна… І рыбалоўны гачок, і гэты ржавы зазубраны асколак…

      – Ну, гэта ўжо занадта. Медалю сто год, асколку – васямнаццаць, а пяру найбольш – год. Дзе ж тут адзінства часу?

      – Сам вінен, – няўмольна сказаў друг, – але гэта яшчэ не ўсё. Яшчэ там павінны быць Масква, Уладзімір, Мінск, Ленінград. І не на паштоўках, як тут, а сапраўдныя, жывыя.

      – І адзінства месца паехала, – сумна сказаў я.

      – …І яшчэ скарыстаны чыгуначны білет. І яшчэ няхай хлопец будзе мастак або, лепей, паэт, а яна мастак. І яшчэ няхай пачнецца трагедыяй і скончыцца…

      – Хопіць, – сказаў я, – агідны ты хлопец. Чаго ты языком мянціш, мянтуха?

      – Нічога, – сказаў друг, – ты яшчэ ў дзяўкох. Каму ж яшчэ і пісаць пра гэта. І яшчэ павінны быць вершы, – я люблю вершы, – і карціны, і музыка. Многа.

      – Добра, – з фатальным выразам сказаў я.

      – І самае галоўнае. Каб я і кожны зразумеў сябе. Каб над сваім лёсам абліўся слязой. Зразумей, дружа, мы перажылі вайну, смерць сяброў, крушэнне шчасця. І яшчэ больш жахлівае. Я хачу бачыць гэта. І смяяцца, і плакаць.

      – Гэтага не магу, – сказаў я, – гэта ўжо ад таленту.

      – Я ж і кажу. Тут патрэбны вялікі боль.

      – Добра, –

Скачать книгу