Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 43

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

варта? – разгублена спытала яна.

      – Не варта. Таму што, калi я даю слова, я яго даю. Але яна ўжо зноў не слухала:

      – I яна. Яна на цябе якiмi вачыма глядзiць?

      Андрэй збялеў.

      – Не руш, – глуха сказаў ён, – не руш чалавека. Пра мяне можаш казаць, што хочаш. Іншых – не чапай. Колькі ж гэта вас развялося – майстроў чапаць чалавека за жывое?

      – Бачыце вы, які рыцар.

      Андрэй маўчаў, адвярнуўшыся ад яе і гледзячы ў акно, бо ў горле хадзіў нейкі камяк. Потым ён глынуў яго і сціснутым голасам сказаў:

      – Я, здаецца, пачну цябе ненавідзець. Каб я так псаваў камусьці жыццё, я не спадзяваўся б ні на што, акрамя гэтага.

      Адразу ўстрывожаная, яна пасунулася была да яго, але ён адступіў на крок.

      – Не падыходзь. Не падыходзь некалькі дзён, пакуль я не звыкну да цябе – новай. Я думаў, тут толькі рэўнасць, толькі злосць да мяне. А тут з’явілася незычлівасць і да другіх людзей… Мне раптам стала брыдка з табою.

      Ён рэзка павярнуўся і пайшоў ад яе прэч. Размовы, здаецца, ніхто не чуў. Бог ты мой, як брыдка. Не, з гэтым, мабыць, трэба канчаць.

      Яніс усё яшчэ стаяў на ранейшым месцы і нервова паглядваў туды, адкуль павінен быў з’явіцца друг. Убачыў. Усміхнуўся.

      – Яніс, – сказаў Грынкевіч, – за што?

      – А за тое, – змрочна сказаў Яніс, – за тое, што істэрычка. Як што не па іх, дык адразу сімпатычны такі скандальчык… Кінь, Андрэйка, што зробіш, калі ў іх мухі ў носе.

      Памаўчаў.

      – Ах выдра. Я ж памятаю, як яна да цябе першыя два месяцы ставілася. Проста анёл з блакітнымі крыльцамі. Я яшчэ, грэшны чалавек, зайздросціў. Не, брат, горшыя за іх толькі дактары.

      Грынкевіч закурыў, адчуў, як дымок пякуча пацягнуўся ў лёгкія, і раптам сказаў:

      – Продкі ў такіх выпадках дапіваліся да божай плешы.

      – Нельга дапівацца, – сур’ёзна сказаў Яніс, – Галіна Іванаўна толькі што аб’яву давала, што заўтра нас павязуць маляваных угоднікаў глядзець.

      – Куды?

      – Ну, быццам па розных там Уладзімірах ды Суздалях. У мэтах набліжэння да жыцця.

      – Гэта добра, – сказаў Андрэй, – я ўсё адно заўтра ў гэты калідор не змог бы прыйсці. Агідна… Хто хаця павязе?

      – Кажуць, быццам Горава.

      – Што ж, і тое добра. Будзем аптымістамі.

      Раздзел VIII

      Аўтобус імпэтна вырваўся з гарадскіх муроў, пакінуў за сабою прадмесці і рынуў у мора блакітнага святла. I яно, разам з зелянеючымі палямі, паглынула яго, зрабіла маленькай кропкай на бязмежным улонні зямлі.

      Андрэю нішто не перашкаджала: ні анекдоты на задняй лаўцы, ні гульня вясёлай кампаніі ў карты, ні нават казлятон Баранаўскаса, які нейкім назнарок брыдкім, наўмысна «блатным» голасам спяваў пра «сталіцу калымскай старонкі». Спяваў па-беларуску.

      Ён ведаў: усё гэтае блазноцтва было таму, што людзі ап’янелі ад вясновага паветра, ад палёў, ад бязмежных зялёных абшараў, што ляжалі вакол.

      Непакоіў т�

Скачать книгу