Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 40

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

блакiтнае сонейка, якое павiсла на вострым кончыку ледзюка, прамянi, якiя пачалi грэць праз шкло вокан.

      А потым пайшло.

      Зіма не адступала тут павольна, як у вёсцы, у размераным чаргаванні сонечных дзён і марозных начэй. У горадзе з зімою вялася жорсткая, злая, па-гарадскому, вайна.

      Зіму скідвалі з дахаў, як з муроў крэпасці. Яна ляцела ўніз і цяжка ляскалася аб каменне. Яе тленныя рэшткі грузілі на самазвалы і вывозілі прэч, ачышчаючы поле пабоішча.

      Яе воіны грувасціліся ўжо за горадам, але зіма, подых яе, усё яшчэ існаваў, усё яшчэ гуляў вуліцамі, усё яшчэ наступаў белымі палямі на гарадскія прадмесці.

      I раптам…

      …дзяўчынка ў зацішку, за рагом дома, пачала гуляць у «класікі», скакаць на адной ножцы па клетках, накрэсленых крэйдай.

      – Мак-мак-мак… дурак.

      Чамусьці ўсе дзеці з першым подыхам абнаўлення гуляюць у «класы». Дзяўчынка скакала па клетках, і каленкі ў яе былі голыя.

      Гэта і была вясна.

      А потым пачалася падземная вайна. Сапёры-карані вялі падкопы, каб захапіць абшар для жыцця.

      I аднойчы выбухнуў мільёнамі салатных пупышак Цвярскі бульвар. Нават тут, у гэтай цёмнай аўдыторыі, Андрэй адчуваў, як за парцьерамі, што завесілі вокны, сваволіць і бяжыць між дрэў, уздымаючы лёгкі зялёны пылок, гарэзлівы вецер.

      Вельмі хацелася кудысьці ў пушчу, дзе блакітам сінеюць беларускія пралескі, дзе ў нетрах такуюць цецерукі. Сядзенне ў аўдыторыі было б зусім нясцерпным, каб не Яніс, які соп поруч, з некаторым здзіўленнем разглядаючы «Данаю» Рэмбранта, ды не мяккі грудны голас, які гучаў у цемры.

      Пасля таго, аб чым ён даведаўся ў маці, Андрэю было неяк асабліва добра слухаць гэты голас. I зусім не хацелася ні аб чым пытаць Гораву – а раптам яна нічога не ведае, а раптам гэта толькі супадзенне. Няхай сабе нічога не ведае.

      Яна зусім не падабалася яму як жанчына. Але аднойчы ён на хвіліну даў сабе волю і спытаў, а што б ён, Андрэй, адчуў, каб яна знікла. I шчыра адказаў сам сабе, што гэта было б дрэн на. Неўпрыкмет ён проста прызвычаіўся, што кожны тыдзень будзе бачыць яе, чуць яе голас, сачыць за ходам яе думкі, смяяцца з яе жартаў.

      Ён разумеў, што яе лекцыі не проста лекцыі, што гэта яшчэ і нейкі новы, пакуль мала зразумелы для яго, погляд на жыццё, на яго колеры і гукі, на чалавечыя пачуцці, на мастака і мастацтва.

      I яму зусім не хацелася згубіць гэтую крыніцу. Ён ведаў, што кожнага чалавека, які сустрэўся з табою па дарозе і ідзе ў той самы бок, што і ты, – трэба вельмі-вельмі берагчы і не губляць з вачэй.

      – Ты аб чым задумаўся, – штурхнуў яго Яніс і пажартаваў:– Слухай, пра генія размова ідзе. Пра цябе.

      – Цiпун табе на язык, – шапнуў Андрэй, – я пакуль мошчамi быць не збiраюся.

      Голас у цемры стаў іранічным:

      – Зноў магутна прадстаўленая Беларусь размовы вядзе?

      – Прабачце, – сказаў Андрэй, – Янiс кажа, што «Цыганка» Халса вельмi падобная на яго жонку.

      Адчувальны штуршок пад рэбры:

Скачать книгу