.

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 35

Автор:
Жанр:
Серия:
Издательство:
 -

Скачать книгу

ідэалагічнага ўздзеяння на свядомасць людзей. Гэта ўпершыню была прапаганда. Упершыню ў гісторыі ў Рыме адбываюцца народныя сходы з платнымі аратарамі. У пышных урачыстасцях і святах сцвярджаецца ідэя кесарскай улады. Бразганнем зброі імкнуцца адцягнуць народ ад асабістага жыцця.

      I народ верыў у гэтыя догмы, бо яны апеліравалі да яго духу, да яго рэспубліканскіх традыцый. Гэта была спекуляцыя на пачуццях народа.

      Але якія б ні былі прапаганда і прыгнёт, чалавечая свядомасць развіваецца сваім шляхам… У рымлян ніколі не было такой прысягі, як у грэкаў: змагацца супраць тыраніі заўсёды, нават тады, калі ты адзін супраць усіх. I таму ў грэкаў іронія і сумленне былі толькі ў перыяд элінізму. У рымлян – заўжды. Толькі ў іх удачлівы палкаводзец думае аб тленнасці, толькі ў іх на гулянцы думаюць аб смерці.

      Фактычна рымлянін пазбаўлены права голасу. Ён не прыйшоў на форум, а апафеоз Цэзара ўсё адно адбыўся. Рымлянін пакінуты самому сабе. Яму застаецца толькі барацьба за існаванне, напружаная і ўтрапёная.

      Яны ўмелі жыць і будаваць. Іхнімі мастамі людзі карыстаюцца і цяпер, іхнія акведукі і дагэтуль даюць ваду. I ў гэтых умовах ідэальнай рэгламентацыі жыцця кожнага чалавека рымлянін быў цалкам адзін. Да Бога яго вёў толькі рытуал. Ды і што гэта былі за багі: бог удачы, бог шчаслівага выпадку. Фактычна яны былі атэісты.

      I нават у сваіх камедыях яны адвучыліся ўздымаць вялі кія праблемы. Дробныя пачуццейкі. Дробязнае, вартае жалю, абывацельскае. На тварах статуй, калі яны не афіцыйныя, – самота, разгубленая ўзрушанасць, неўраўнаважанасць.

      I поруч з гэтым – аркі, пад якімі не праходзіць войска, якія існуюць толькі для прапаганды. I поруч з гэтым будынкі, якія ўражаюць не высакароднасцю прапорцый, а памерамі. А поруч з гэтым ваўчыха, Этрурыя, адлітая з бронзы ваўчыха, якая стала сімвалам Рыма, жорсткага, ненасытнага і прагнага.

      – Волчица, ты их вскормила, – не вытрымаў Андрэй.

      – Так, – сказала яна, – ваша праўда.

      Волчица, ты их вскормила,

      Ты помнишь ли их, когда,

      Рыча от бранного пыла,

      Сжигали они города.

      У гэтую хвіліну зазвінеў званок. Успыхнула святло, прымусіўшы Грынкевіча на хвіліну заплюшчыць вочы.

      Калі ён глянуў, жанчына стаяла ля стала з дыяпазітывамі, перабірала іх.

      Андрэй па голасе ўяўляў яе зусім не такой. Невялічкага росту, па плячо яму, яна была вельмі худзенькая, але так пада браная, што нагадвала яму балерыну.

      Можа, гэтаму ўражанню дапамагала і клятчастая спадніца званочкам, і шэрая кофтачка з нейкага там нейлону.

      Вельмі худзенькая, як дзіцятка. Але вось пераступіла з нагі на нагу, адкінула непакорлівыя валасы няўлоўным рухам, і гэты жэст выявіўся споўненым такой прыгажосцю кожнага руху, што лёгка і весела стала глядзець на яе.

      Звычайны твар. Мяккія шэрыя вочы пад зламанымі бровамі, густыя вейкі. Валасы попельна-залацістыя, сабраныя на патыліцы ў вялізны вузел. I растрапаныя злёгку, аніяк не хочуць ляжаць

Скачать книгу