Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 38

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

носіць у клуначку пражаны гарох.

      Каб ён мог, ён бы пабудаваў ёй крыштальны палац.

      А пакуль ён проста, нічога не кажучы бацькам, дасылаў ёй частку грошай з кожнага ганарару. Ён не ведаў, што тое самае рабілі бацькі.

      – Чаго гэта ты іх Марцэлі аддала? – спытаў у маці Андрэй.

      Маці паблажліва ўсміхнулася:

      – Бо трэба было. Памятаеш, як бацька «саслаў» у камору старыя партрэты i кнiгi з «яцем»? Ты гэтага не ведаеш, але тады ў бібліятэках нават усе кнігі з «яцем» трымалі ў задніх пакоях.

      Андрэй усміхнуўся:

      Памятаеш, ма, як я ўначы туды прабіраўся ў адной кашулі, забіраўся з нагамі ў старое крэсла і чытаў… А на падлозе яблыкі ляжалі. На аўсянай саломе. А партрэты глядзяць, глядзяць.

      I я цябе там аднойчы заспела на гарачым. I не выдала.

      Яны зарагаталі.

      – Ну вось, – сказала маці,– я тады найбольш каштоўнае па ўспамінах аддала Марцэлі. Мала, думаю, што.

      Яна адкінула вечка скрыні і дастала з яе даволі вялікі скрутак, загорнуты ў дзіцячую коўдрачку, таксама саматканую ў шашачкі.

      – Твая, – сказала яна, – бачыш, як Марцэля зберагла.

      – Ма, – сказаў Андрэй, – я думаю вось што. Палову ганарару за кнігі трэба аддаць гэтым унукам. Усё ж старэйшы ўжо амаль трактарыст. А Марцэлю трэба ўзяць да нас.

      – Добра. Пагамонім яшчэ пра гэта.

      Яны селі ля століка. Маці разгарнула скрутак.

      – Мала што засталося, – уздыхнула яна.

      На коўдрачцы ляжаў нейкі пажаўцелы рукапіс, некалькі дагератыпаў і фотакартак, бронзавы медаль, другі бронзавы медаль, батлеечная лялька – цар Ірад, жалезны пярсцёнак, яшчэ нейкія паперы, срэбны медальён.

      Андрэй перабіраў іх. Адзін медаль быў «За ўціхаміранне», другі – інсургенцкі, са зламаным крыжам і Пагоняй. Неяк дзіўна, амаль брыдка было браць іх у рукі.

      Пацьмянелыя сведкі даўніх страсцей, якія нікога цяпер не абыходзілі.

      – А вось гэта добра, – сказала маці, трымаючы на руцэ распяленага «цара Ірада», – гэта была адзіная рэч, якую твая прабабка павезла ў Сібір. Адзіны напамін аб роднай зямлі.

      Ірад тапырыўся на яе руцэ, зласлівы, з чорнымі вусамі, што амаль вылезлі, у выцвілай царскай вопратцы, ён варушыў рукамі і схіляў галаву.

      – Яго ледзь не адабралі ў тваёй прабабкі. Нейкі дурань з чыгуннымі мазгамі палічыў, што гэта антыдзяржаўны намёк.

      Яна наблізіла Ірада да сябе і цяпер глядзела яму проста ў шкляныя вочы. Ірад замахнуўся на яе рукой.

      – Бач ты, які злосны, – маці раптам зусім па-маладому засмяялася. – Трэба будзе яго, Андрэйка, пасля мяне ў музей здаць. Разам з усім. Мне гэта яшчэ патрэбна, а вы… вы зусім другія, новыя. Вам да гэтага барахла няма справы.

      Андрэй падумаў, што ён не здолее так па-маладому смяяцца ў матчыны гады.

      – Глядзі,– сказала маці,– зусім выцвіў дагератып.

      На

Скачать книгу