Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч

Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч страница 42

Леаніды не вернуцца да Зямлі - Уладзімір Караткевіч Збор твораў

Скачать книгу

са мною было.

      – Ведаю, – проста сказала яна, – я чытала вашу «Смерць на світанні». Але вы пакуль не знайшлі сябе. Значыцца, гэта ўсё яшчэ прыйдзе.

      – Я адшукаю гэту дарогу, – сказаў Андрэй, – магчыма, дзякуючы вашаму Рэмбранту.

      – Ну, гэта занадта, – сказала яна, – вы з тых, што знаходзяць дарогу самі.

      Яна прыўзняла жоўтую сумачку і дадала:

      – Толькі не бойцеся, калі на вас будуць шыпець. Ва ўсіх вас ёсць толькі адзін жорсткі суд – суд над сабою.

      – Ну, яшчэ раз дзякуй, – сказаў Андрэй, – вы добры чалавек, вас радасна слухаць.

      Ён выйшаў на калідор. Вясна глядзелася ў вокны празрыста-зялёнымі шатамі дрэў. Ля акна стаяў бялявы Яніс і глядзеў уніз, на кветнік.

      – Ты чаго там затрымаўся, падонак? – спытаў ён. – Унь з Марыйкай Крат ледзь праз цябе радзімчык не стаўся.

      – А чаго ёй злавацца? – неўразумела спытаў Андрэй. – Што, я забіў кагосьці на яе вачах?.. Дзе яна?

      – Там за рагом стаіць.

      Грынкевiч пацiснуў плячыма i накiраваўся за рог. Марыя стаяла там, успёршыся на падваконне, i твар яе здаваўся зеленаватым i зменлiвым ад празрыстага ценю веснiх дрэў i цяпер, пакуль яна не бачыла яго, нават добрым. Ва ўсiх астатнiх выпадках Андрэй ведаў толькi тры выразы на яе твары: раздражнення, насцярожанага чакання i яшчэ – млявай пяшчоты.

      Ён падышоў да яе і стаў поруч.

      – Вясна, родная. Добра жыць, праўда?

      Яна не адказала. Твар адразу стаў напружаным, абцягнуліся скурай і пачырванелі скулы.

      – Што з табой? – спытаў Андрэй. – Сарока пярсцёнак украла?

      – Ты ведаеш, што са мной.

      – Дальбог, не. Я ж не чараўнік. Зноў нейкае глупства.

      – На гэты раз не глупства. Ты хутка пакінеш мяне.

      – Вядома. Паеду на канікулы. Калі толькі ты не запросіш мяне да сябе.

      – Не запрашу.

      – Што ж, тваё права. Тады паедзем да мяне.

      – Шлюха да цябе паедзе, вось хто. Iх запрашай.

      Андрэй усміхнуўся. Яму ні на каго не хацелася злавацца:

      – Ты, аднак, і лаяцца можаш. Гэта я ад цябе ўпершыню чую.

      – I не тое пачуеш.

      Грынкевіч узяў Марыю за руку.

      – Слухай, – сур’ёзна сказаў ён, – што, уласна, сталася?

      – Ты закахаўся ў гэтую… там, на лекцыі,– тон Марыі быў невымоўна гідлівы.

      Андрэя як быццам хтосьці ўдарыў па галаве. Ён стаяў аслупянелы ад гэтай дзікай думкі, не верыў сваім вушам.

      – У Гораву? – спытаў ён нарэшце голасам, што прарваўся аднекуль знутры.

      – Не вымаўляй яе iмя пры мне.

      Тэатральная фраза вярнула Андрэю раўнавагу і здольнасць жартаваць:

      – I якія ж гэта прыкметы, што я такі закаханы? Ты растлумач, а то я нешта не бачу.

      – Ты пачаў хадзіць на ўсе яе лекцыі.

      – Што ж, гэта святы абавязак савецкага слухача, – сказаў ён.

      – Глядзіш

Скачать книгу